Старонка:Снапок (1910).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

Момэнт — хмары той ні знаку,
Ветрам чыста развяло.
Так і мы, брат, век праплачэм,
Згінем, — наc як не было!

|}


∗          ∗

АФЯРУЮ.

Ў хаце сьветлай і прасторнай
Холадна без конца;
Праз вакно, хоць паглядае,
Ды ня грэе сонца.
А на лаўках, скачанеўшы,
Ціха сідзяць дзеці:
Іх цікавіць, што вучыцель
Кажэ ім аб сьвеці.
Гдзе цяпло, зьвяры і птушкі,
Караблі ды мора,
Скуль багацтва і дастаткі,
Бедната і горэ.
С чыстым сэрцэм налегае,
Каб навукі семя
Бедным сельскім хлапчэнятам
Усадзіць у цемя.
Мерзнуць дзеці і вучыцель
У халоднай хаце;
Іх душа адным сагрэта:
„Навука — багацьце!“


СТАРЭЦ

Чуць дзень той настане, ад самаго раньня,
Чуць блісьне свет сонца ў вакно, —
Дзядочэк старэнькі, як світка, сівенькі
У дождж і ў пагоду адно:
Лахмоцьця, што мае, атопкі ўздзевае,
Дзьве торбы за плечы кладзе,
Падвяже вяроўку і так на жаброўку
Падпёршыся кіем ідзе.

— 5 —