Старонка:Соцыяльна-палітычныя погляды Кастуся Каліноўскага (Лушчыцкі).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

ноўскага не пазбаўлен шчырасці адносна асабістага ўдзелу яго ў справе мяцежа, зусім ухілісты і стрыманы ва ўсім, што датычыцца да ўказання асоб, з якімі Каліноўскі па роду сваёй дзейнасці несумненна меў зносіны.

Камісія неаднаразова выклікала яго да паказання ісціны, на гэтыя звароты Каліноўскі звычайна адзываўся, што назваць саўдзельнікаў сваіх не рашаецца, лічачы ўчынак такі шпіёнствам і ідучым супроць сваіх перакананняў».

На шыбеніцу Каліноўскі ішоў смела, з поўным сэрцам веры ў народ і яго светлае будучае. Ён ішоў на смерць з такой цвёрдасцю і ўпэўненасцю, з якою могуць паміраць толькі людзі, якія глыбока пераконаны ў праваце сваёй справы.

Нават перад смерцю ў сваіх пісьмах да беларускага народа Каліноўскі не страціў веры ў сілу народа і народнае паўстанне. У вершаваным лісце з Віленскай турмы Каліноўскі пісаў:

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві у шчасці, жыві у свабодзе,
І часам спамяні пра Яську твайго,
Што загінуў за праўду для дабра твайго.

А калі слова пяройдзе ў дзела,
Тагды за праўду станавіся смела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна,
Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.

На працягу дзесяцігоддзяў імя Каліноўскага, яго ідэі з'яўляліся прадметам вострай барацьбы паміж рознымі лагерамі грамадскай думкі. Гэтая барацьба пачалася адразу ж пасля смерці Каліноўскага.

З імем і ідэямі Каліноўскага адбылося тое, што не раз было ў гісторыі з многімі рэволюцыйнымі мысліцелямі і дзеячамі. Самадзяржаўна-памешчыцкая ўлада Расіі пры жыцці Каліноўскага праследавала яго, ганялася за ім па пятах. Пасля смерці афіцыйныя прадстаўнікі гэтае ўлады, ілжэгісторыкі, з нянавісцю ўспамінаючы Каліноўскага і скажаючы асвятленне яго дзей насці, усё-такі вымушаны былі аддаць яму некаторую даніну як сумленнаму і бескарысліваму рэволюцыянеру. Сучаснікі Каліноўскага, не толькі сябры, але нават і ворагі, вымушаны былі прызнаць, што ён быў высокародным рэволюцыянерам свайго часу, маральна бездакорным і бескарыслівым, заўсёды гатовым на самаахвяраванне. Так, член Віленскага камітэта «белых» — Якаў Гейштар, які асабіста ведаў Кастуся Каліноўскага, але меў з ім ідэйныя разыходжанні, вымушаны прызнаць: «Гэта была натура бурная, але простая і шчырая. Гэта быў чалавек, душою сэрцам адданы простаму народу і бацькаўшчыне, прасякнуты крайнімі тэорыямі... Ён быў непараўнальным, узорным канспіратарам, душою камітэта... Каліноўскі да канца заставаўся крайнім і не мог падняцца да беспартыйнасці»[1].

Высокую ацэнку Каліноўскаму дае сакратар Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта розных скліканняў І. К. Яноўскі. У сваіх успамінах ён піша: «Кастусь Каліноўскі адзін з мацнейшых розумаў, якіх выявіла Польшча ў гэты час, чалавек, адданы душою і целам справе вызвалення народа, сапраўдны апостал беларускага народа, сапраўдны багатыр паўстання 1863 года»[2].

Высокародныя якасці Кастуся Каліноўяк чалавека вялікай сілы, волі і выключнай здольнасці вымушаны прызнаць нават паплечнікі Мураўёва-вешацеля В. Ратч, А. Масолаў і іншыя. Гэтыя якасці Каліноўскага прызнае гісторык П. Д. Бранцаў. Апошні дае такую характарыстыку Каліноўскаму: «Каліноўскі быў малады чалавек, 26 гадоў ад роду; сярэдняга росту, моцнага злажэння; меў круты, высокі лоб, чысты жорсткі твар выразныя вочы, насіў кароткія русыя валасы, зачесаныя назад. Каліноўскі ўладаў вялікім розумам і незвычайнаю сілаю волі і характара... Чалавека гэтага нельга было ні спалохаць, ні збіць з панталыку. Каліноўскі проста ішоў да сваёй мэты, не здрадзіў сабе і не зганьбіў сябе... баязлівасцю да самай смерці»[3].

Ворагі Каліноўскага аддавалі яму даніну для «ўцяшэння» працоўных, для іх абмана, імкнучыся апашліць і выпусташыць рэволюцыйнасць дэмакратычных ідэй Каліноўскага. На гэтым ідэйна зышліся эксплаататары ў асобе вялікадзяржаўнага шавінізма, беларускага і польскага нацыяналізма. Усе яны так ці інакш свядома скажалі рэволюцыйны бок светапогляду Каліноўскага, соцыяльны змест яго барацьбы, высоўваючы на першы план яе нацыянальныя моманты. Гэта рабілася з той мэтай, каб адарваць Каліноўскага ад рускага рэволюцыйна-дэмакратычнага руху, ад беларускага народа, за інтарэсы якога ён змагаўся ўсё жыццё.

Так, самадзяржаўна-памешчыцкія прадстаўнікі ўлады і іх «гісторыкі» (Мураўёў-вешацель, Масолаў, Ратч, Гогель і іншыя) усякім чынам імкнуліся паказаць Каліноўскага ў ролі польска-шляхецкага рэволюцыянера, простага агента Польскага Часовага ўрада. Гэта рабілася з той мэтай, каб паказаць паўстанне ў Беларусі і Літве як простую зацею польскіх памешчыкаў і, гэтым самым, адцягнуць ад удзелу ў паўстанні беларускіх і літоўскіх сялян, а таксама апраўдаць перад грамадскасцю жорсткія рэпрэсіі, якія прымяняюцца царызмам да ўдзельнікаў паўстанняў.

  1. Воспоминания Якова Гейштора (на польском языке). Вильно. 1913 г., том 1. стр. 221-222. 235.
  2. І. К. Яноўскі. Успаміны аб студзенскім паўстанні, том 11, стар. 115 (на польскай мове).
  3. П. Д. Брянцев. Польский мятеж. 1863 г. Вильно, 1892 г., стр. 157.