Старонка:Соцыяльна-палітычныя погляды Кастуся Каліноўскага (Лушчыцкі).pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

Жыццё і дзейнасць Кастуся Каліноўскага, напоўненае змаганнем за інтарэсы народа, не патрабуе ніякіх прыхарошванняў, як гэта рабілася асобнымі аўтарамі. Іменна той факт, што Кастусь Каліноўскі, паходзячы з дробна-памеснага дваранства, аддаў сваё жыццё за інтарэсы сялянства, падкрэслівае, які вялікі ўплыў на яго светапогляд зрабілі соцыяльна-гістарычныя ўмовы жыцця Беларусі і ідэі рускіх рэволюцыянераў-дэмакратаў.

Паспяхова закончыўшы Свіслацкую прагімназію, пасля дадатковай падрыхтоўкі, Кастусь Каліноўскі ў 1855 годзе паступае на юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта. Тут ён вучыцца некалькі месяцаў, а затым пераязджае у Пецербург і восенню 1856 года паступае на юрыдычны факультэт Пецербургскага універсітэта. 1 жніўня 1856 года Кастусь Каліноўскі імя рэктара Пецербургскага універсітэта падаў заяву наступнага зместу: «Жадаючы, для канчатковай асветы, выслухаць поўны курс навук па юрыдычнаму факультэту камеральнаму разраду, пакорна прашу Ваша прэвасхадзіцельства аб дапушчэнні мяне да прыймовых экзаменаў». Каліноўскі быў залічаны студэнтам юрыдычнага факультэта Пецербургскага універсітэта ў лік «сваякоштных», з вызваленнем ад платы за навучанне. Бацькі Каліноўскага не даюць матэрыяльнай дапамогі студэнту Кастусю. Па яго ўласнаму прызнанню, «пазбаўлены усіх сродкаў існавання», ён «прымушаны ўвесь вольны час накіроўваць на набыццё іх». Кастусь Каліноўскі дае прыватныя ўрокі. Гэта дае яму магчымасць зблізіцца з разначыннай інтэлігенцыяй і пазнаць жыццё розных класаў насельніцтва Пецербурга.

Нарэшце, Каліноўскаму становіцца не пад сілу прыватнымі ўрокамі здабываць сродкі існавання і паспяхова прадаўжаць вучобу. Каліноўскі -студэнт трэцяга курса універсітэта - просіць рэктара аб выдачы яму адначасовай дапамогі і «штомесячнай стыпендыі, як адзінага сродка, які даставіць мне,-піша ён у заяве.-магчымасць ўпаўне аддацца вучоным заняткам і рабіць поспехі на выбранай мною арэне». З трэцяга курса універсітэта Каліноўскі становіцца стыпендыятам. Штомесячна ён атрымлівае стыпендыю ў суме сямі рублёў. Аднак, не маючы дадатковых сродкаў існавання, ён вымушаны неаднаразова звяртацца да рэктара універсітэта аб выдачы яму адначасовай дапамогі. За час вучобы ва універсітэце Каліноўскі атрымаў 55 рублёў адначасовай дапамогі ад універсітэта.

Вясною 1860 г. Каліноўскі здае выпускныя экзамены за чацверты курс з агульнай ацэнкай - выдатна. Па рашэнню юрыдычнага факультэта ён быў выпушчаны з універсітэта з атэстатам кандыдата праў.

У Пецербургу ў той час канцэнтраваліся прадстаўнікі перадавой грамадскай думкі ў Расіі, а Пецербургскі універсітэт быў цэнтрам студэнцкага руху. Па выражэнню Н. В. Шэлгунова, «ва універсітэце тады пенілася вельмі моцна піва, ён быў, так сказаць, газаметрам, які паказваў вышыню і даўленне пароў; Чэрнышэўскі, Дабралюбаў былі прарокамі універсітэцкай моладзі, якая прыходзіла ў раз'юшанае захапленне ад таго, што яны знаходзілі ў радках, а яшчэ больш ад таго, што чыталі потым паміж радкамі. Чым смялей былі артыкулы, тым яны мацней дзейнічалі на студэнтаў, у асаблівасці, калі пабіваўся які-небудзь аўтарытэт і скідваўся з п'едэстала які-небудзь кумір»[1].

Факты сцвярджаюць, што Кастусь Каліноўскі прымае чынны ўдзел у студэнцкім руху і рэволюцыйных гуртках Пецербурга, у прыватнасці, ён уваходзіў у склад так званага «Польскага цэнтральнага рэволюцыйнага гуртка», якім кіравалі Сігізмунд Серакоўскі і Іасафат Огрызко.

У склад рэволюцыйнага гуртка ўваходзілі, галоўным чынам, асобы, якія паходзілі з Паўночна-Заходняга краю. Сюды ўваходзілі людзі розных поглядаў, пачынаючы ад рэволюцыйна-дэмакратычнага да ўмеранага і канчаючы яўна ліберальным і нават нацыяналістычным напрамкам. Натуральна, што ўнутры арганізацый вялася ідэалагічная барацьба гэтых напрамкаў. К. Каліноўскі быў адным з прадстаўнікоў, рэволюцыйнага дэмакратызма. Рэволюцыйны гурток знаходзіўся пад плённым уплывам вялікіх рускіх рэвалюцыянераў, дэмакратаў.

Капітан Гогель, следчы Віленскай следчай камісіі, вымушаны быў прызнаць, што «... усе, што запісаліся ў таварыства, так умела карысталіся творамі Герцэна, таямніча распаўсюджваючы гэты забаронены плод паміж дапытлівай моладзі, што неўзабаве набылі сабе прыхільнікаў і паміж рускай моладзі, якая, падрыхтаваная універсітэцкімі гурткамі, пачала запісвацца ў сябры наладжваемай палякамі цэнтралізацыі...»[2].

Друкаваныя працы вялікіх рэволюцыйных дэмакратаў, нелегальныя рэволюцыйныя пракламацыі, уся абстаноўка рзволюцыйнай сітуацыі ў Расіі напярэдадні рэформы 1861 года аказалі плённы ўплыў на фармаванне ідэалогіі Каліноўскага. У пецербургскі перыяд Каліноўскі фармуецца як рэволюцыйны дэмакрат і развівае актыўную рэвалюцыйную дзейнасць.

Пасля сканчэння Пецербургскага універсітэта Каліноўскі, па яго ўласнаму паказанню Віленскай следчай камісіі ад 30 студзеня 1864 г., робіць няўдалую спробу паступіць на службу ў Міністэрства дзяржаўнай маёмасці і іншыя ведамствы, затым едзе ў Вільню і Гродна для падшукання месца службы. Сапраўды, 2 сакавіка 1861 г. Каліноўскі на імя Віленскага генерал-губернатара В. І. Назімава падае заяву, у якой просіць залічыць на службу

  1. Н. В. Шелгунов. Воспоминания. Изд. 1923 г., стр. 36.
  2. Е. В. Гогель. Иосфат Огрызко и Петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа. Вильно, 1866 г., стр. 33.