Старонка:Соцыяльна-палітычныя погляды Кастуся Каліноўскага (Лушчыцкі).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

ворыць цар, зямлю перапішуць ды адмяжуюць. Як не у два гады! Шэсць год альбо дзесяць год правалочаць гэту справу»[1].

Адзначым таксама вялікае ідэйнае супадзенне думак Каліноўскага з пракламацыяй «К молодому поколению», якая складзена прыхільнікамі Чэрнышэўскага - Н. В. Шэлгуновым і М. І. Міхайлавым. «Калі маніфест аб волі, — гаворыцца ў пракламацыі,быў ужо гатоў і заставалася толькі аб'явіць яго, рускі ўрад перш за ўсё спужаўся; ён спалохаўся сваёй уласнай справы... І рашылі аб'явіць народу волю ў вялікім пасту... Гэта-ж урад думаў, што ён ашчаслівіць свой народ. Дзе-ж гэта чутна, каб чалавек шчаслівы пайшоў біць шыбы і калаціць сустрэчных? Калі-ж урад баяўся народа, значыць, ён меў прычыны яго баяцца. І сапраўды, прычына была... цар ашукаў чаканне народа - даў яму волю не сапраўдную, не тую, аб якой народ марыў і якая яму патрэбна»[2].

Вывучыўшы тэкст пракламацыі «к молодому поколению» і тэкст першых нумароў «Мужыцкай праўды», асабліва № 4, які напэўна пісаўся Каліноўскім, мы прыходзім да пераканання, што Каліноўскі, бясспрэчна, быў знаёмы з гэтай пракламацыяй. Часта паміж гэтымі дакументамі адзначаецца вельмі блізкае супадзенне.

Так, напрыклад, у пракламацыі «к молодому поколению» сказана: «Не народ існуе для ўрада, а ўрад - для народа. Такім чынам відавочна, што ўрад, які не разумее народа, не ведае яго патрэб... недастойны гэтага народа»[3].

А вось што сказана ў «Мужыцкай праўдзе» № 4: «... Добры ўрад глядзець павінен шчасце людзей, слухаць народ і рабіць так, як народу лепей. І не дзіва, бо не народ зроблены для ўраду, а ўрад - для народу»[4].

Каліноўскі паказвае вельмі цяжкае становішча сялян, на якіх рэформа налажыла новы непасільны цяжар.

Сяляне патрабавалі зямлю, якая па праву належыць ім і паліта іх потам і крывёй. Цар ашукаў сялян. Ён адабраў у іх зямлю і перадаў яе памешчыкам. Цар дазволіў выкупіць толькі частку зямлі, за якую сяляне павінны плаціць памешчыкам па самай высокай цане.

Сяляне патрабавалі адмены непасільных пабораў. Цар навязаў ім новыя і больш буйныя паборы - дзяржаўныя падаткі. Нарэшце, каб утрымацца ва ўладзе і вырата ваць памешчыкаў, царскі ўрад устанавіў рэкруцтва, адбіраючы ў сялянскіх сямей іх кармільцаў. Каліноўскі ў простых і даступных селяніну словах растлумачвае, што рэформа 1861 года з'яўляецца рэформай у інтарэсах памешчыкаў і самадзяржаўя. Царскі ўрад свядома ігнараваў інтарэсы сялян, не прызнаваў іх патрабаванняў волі.

«Для таго цар спыняе вольнасць мужыцкую, гаворыцца ў «Мужыцкай праўдзе» № 4, - і спыняці будзе, для таго, што, калі ў паноў сто раз пытаў, якую яны хочуць даці вольнасць мужыкам, у мужыкоў і разу не спытаў, якой яны хочуць вольнасці. Ён знае, якая то вольнасць мужыцкая, ён ведае, што мужык хоча, каб ніхто не смеў драці з нікога для таго, як мы яго, ураду, так ён нашай вольнасці баіцца».

Каліноўскі растлумачвае ў «Мужыцкай праўдзе, што царскі ўрад абманвае народ на кожным кроку. Усе абяцанні цара і яго служак, гэта - абман, дарэмныя словы.

«Ждаць моўчкі, — гаворыцца ў «Мужыцкай праўдзе» № 7,- больш ужо не змога! Памяркуйце толькі, што думаюць цяпер зрабіць з намі. Абяцаў нам цар зямлю, чыноўнікі, папы... усе ў адзін голас дурылі нас, што цар нам шчыра думае ды дасць волю, справядлівую волю. І слухалі мы цара. Казаў ён яшчэ два гады служыць паншчыну, і паншчыну мы адбывалі. Наказаў цар некрута, далі мы яму і некрута, а самі моўчкі глядзелі, як нашых сынкоў ды братоў на край света пагналі. Накінуў нам падушнага — плацілі мы падушнае за жывых і ўмерлых, за дзяцей да за старцаў няду жых. Усе нас крыўдзілі, ды ўсе абдзіралі, і біў нас сільнейшы, крыўдзілі багатыя — а на тое нідзе не было справядлівасці... Падмануў-жа нас цар, а яго служкі - папы, чыноўнікі... падвялі нас, як чорт добру душу».

Барацьба з самадзяржаўем і памешчыкамі за зямлю, за волю, супроць непасільных царскіх пабораў, супроць рэкруцтва і іншых рэштак прыгонніцтва, была ў цэнтры ўсёй рэволюцыйнай дзейнасці Каліноўскага.

Каліноўскі ў адрозненне ад публіцыстаў ліберальнага кірунку ніколі не пісаў у слязлівым тоне аб цяжкім становішчы сялян. Яго творы і асабліва практычная дзейнасць прасякнуты не толькі духам варожасці да прыгонніцтва ва ўсіх яго праявах, але, галоўным чынам, духам барацьбы з соцыяльна-эканамічным ладам прыгонніцтва. «Мужыцкая праўда» і пісьмы Каліноўскага заклікаюць народ да барацьбы з самаўладствам і памешчыкамі, заклікаюць «Да сякеры», г. зн. да ўзброенага паўстання.

У сваіх публіцыстычных творах, у вуснай агітацыі і рэволюцыйнай дзейнасці Каліноўскі выступаў абаронцам свабоды, асветы і народнага самакіраўніцтва. «Мужыцкая праўда» № 1 пачынаецца палымянымі радкамі аб свабодзе народа. Каліноўскі з вялікай радасцю адзначае рост самасвядомасці народа. Цяпер настаў такі час, пісаў Каліноўскі, - калі людзі з сялян самі могуць пісаць і вучыць народ сапраўднай свабодзе і праўдзе. «О, загрыміць наша праўда і, як

  1. Н. Г. Чернышевский. Барским крестьянам от их доброжелателей поклон. Цит. по книге М. Лемке - Политические процессы В России 1860-х годов, изд. 1923 г., стр. 320.
  2. Прокламация «К молодому поколению». Цит. по книге М. Лемке - Политические процессы в России 1860-х годов. Петроград, изд. 1923 г., стр. 62-63.
  3. Там жа, стар. 63.
  4. «Мужыцкая праўда» № 4.