Старонка:Соцыяльна-палітычныя погляды Кастуся Каліноўскага (Лушчыцкі).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

маланка, паляціць па свеце! Няхай ведаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, але яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўдай» [1].

Каліноўскі растлумачвае, што ў грамадстве справа пастаўлена так, што адны, г. зн. памешчыкі, эксплаатуюць і жывуць за кошт мужыкоў, а іншыя, г. зн. мужыкі, паншчыну адбываюць або аброк у казну плацяць. Ён тлумачыць сялянам, што народная свабода і свабода ў разуменні цара і памешчыкаў гэта - справы розныя. Не супадаюць іх класавыя інтарэсы, таму не можа супасці і іх разуменне свабоды. «... Нам не Маніфесты, а вольнасць патрэбна, -гаворыцца ў «Мужыцкай праўдзе» № 3, - і то вольнасць не такая, якую нам цар пажадае даць, а якую мы самі, мужыкі, паміж сабой зробім».

Каліноўскі, следуючы рускім рэволюцыйным дэмакратам, выступае абаронцам самакіраўніцтва, свабоды, асветы і культуры народа. Ён растлумачвае народу, што ў царскай Расіі няма справядлівай навукі ў школах, дзе навучалі-б жыць па праўдзе, не ашукваючы адзін другога. У царскіх школах не навучаюць дзяцей на роднай мове.

Вядома, што вялікадзяржаўныя шавіністы і польскія нацыяналісты зняважліва адносіліся да беларускай мовы. Яны называлі яе «мужыцкай», «сярмяжнай» мовай. У процілегласць нацыяналістам розных масцей, Каліноўскі выступае абаронцам беларускай мовы. Ён упершыню выдае на беларускай мове газету «Мужыцкая праўда». Ён праводзіў сваю публіцыстычную і агітацыйную дзейнасць сярод беларускіх сялян на іх роднай мове. Ён быў барацьбітом за народную, рэволюцыйна-дэмакратычную культуру і адным з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. Пісьмы Каліноўскага поўны аптымізма, веры ў сілу народа, веры ў асве ту і навуку. «Няма, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, — пісаў Каліноўскі, калі чалавек у галаве мае розум і навуку»[2].

Далей Каліноўскі паказвае, што няма праўды і справядлівасці ў царскіх судах. Царскія суды, гэта воўчая яма. У іх не разбіраюцца, хто праў, хто вінаваты. Няма ніякай гарантыі асобы. Царскія чыноўнікі і войска не дазваляюць народу нават застагнаць, калі ён зразумее, што яго ўжо занадта грабяць. Прыгнятаюць народ цар, яго ўрад, памешчыкі і чыноўнікі знізу да верху. Гэта ўсё таму, што усе яны аднаго поля ягады, усе дзейнічаюць заадно.

Паводле Каліноўскага, народу патрэбна такая дэмакратычная дзяржава, якая-б клапацілася аб народзе, дала-б яму самакіраўніцтва, не дапускала-б яго прыгнечання, устанавіла б гарантыю асобы, развівала-б сетку школ у краіне, у якіх дзеці навучаліся-б на роднай мове сапраўднай навуцы, дзе-б не было саслоўнай няроўнасці, Дзе б быў правільны суд, а войскі абаранялі інтарэсы народа.

Што такое свабода паводле Каліноўскага?

«Мы сёння ўсе ўжо ведаем, што чалавек вольны, -гаворыцца ў «Мужыцкай праўдзе» № 3- гэта калі мае кусок сваёй зямлі, за якую ні чыншу, ні аброку не плаціць, ні паншчыны не служыць, а калі і плаціць малыя падаткі, і то не на царскія стайні, псярні.. а на патрэбу цэлага народа, калі не ідзе ў рэкруты, чорт ведае куды, а ідзе бараніць свой край толькі тады, калі які непрыяцель надыйдзе, калі робіць усё, што спадабаецца і што не крыўдзіць бліжняга... калі вызнае тую веру, якую вызнавалі яго бацькі, дзяды і прадзеды. Вось што вольнасць значыць».

Такое разуменне свабоды Каліноўскім яшчэ раз паказвае, наколькі глыбока ён ведаў думкі і настроі сялян і жыў іх інтарэсамі. Гэта разуменне свабоды ва многім сугучна з разуменнем свабоды Н. Г. Чэрнышэўскім, Н. П. Огаравым і іншымі рэволюцыянерамі-дэмакратамі.

Напомнім, што Чэрнышэўскі ў пракламацыі «Барским крестьянам от их доброжелателей поклон» гаворыць: «Дык вось яна якая па праўдзе воля бывае на свеце: каб народ усяму галава быў, а ўсякае начальства міру пакорствавала, і каб суд быў праўдзівы і роўны для усіх быў-бы суд, і здзеквацца над мужыком ніхто не смеў, і каб пашпартоў не было, і падушнага акладу не было, і каб рэкруччыны не было. Вось гэта воля, дык воля і ёсць. А калі таго няма, значыць, і волі няма, а усё адно: спакуса у словах»[3].

У супроцьлегласць рознага рода лібералам, Каліноўскі ніколі не абмяжоўваўся ўздыханнямі і пажаданнямі свабоды і асветы: яго публіцыстычныя творы і вусная агітацыя прасякнуты заклікамі да барацьбы за зямлю і волю.

Нарэшце, важна падкрэсліць, што рэволюцыйны дэмакратызм Каліноўскага і яго прыхільнікаў характарызаваўся перш за ўсё іх адносінамі да сялянскай рэволюцыі, да ўзброенага паўстання.

Вядома, што рускі рэволюцыйны дэмакратызм ХІХ стагоддзя характарызаваўся

  1. «Мужыцкая праўда» № 1.
  2. Пісьмы Каліноўскага да беларускага народа. Цыт. па кнізе А. Гілера-Гісторыя паўстання польскага народа ў 1861 1863 гг. (на польскай мове). Парыж, 1867 г., т. 1, стар. 335.
  3. Н. Г. Чернышевский. Барским крестьянам от их доброжелателей поклон. Цит. по книге М. Лемке-Политические процессы в России 1860-х годов. Изд. 1923 г., стр. 327.