Старонка:Соцыяльна-палітычныя погляды Кастуся Каліноўскага (Лушчыцкі).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

мічнага жыцця беларускага народа. У ліку іх былі пытанне аб характары і рухаючых сілах паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве, аб гістарычным мінулым Беларусі, аб соцыяльным і нацыянальным уціску з боку эксплаататараў і рад іншых. У гэтым сэнсе Каліноўскі быў самабытным і арыгінальным рэволюцыйна-дэмакратычным дзеячом.

У перыяд падрыхтоўкі і правядзення паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве выяві ліся адначасова з моцнымі, прагрэсіўнымі і некаторыя слабыя бакі ў светапоглядзе дзейнасці Каліноўскага.

Як сказана вышэй, яго светапогляд фармаваўся ў складанай соцыяльна-эканаміч най абстаноўцы. Каліноўскі жыў і змагаўся ў асяроддзі антаганістычных класаў і партый, з іх складанымі соцыяльнымі, эканамічнымі, культурнымі і рэлігійнымі адносінамі. Гэтыя супярэчнасці знайшлі сваё адлюстраванне у слабых рысах светапогляду і дзейнасці Каліноўскага.

Так Каліноўскі раздзяляў усе слабасці стыхійнага сялянскага руху. Таксама як стыхійныя сялянскія паўстанні без спалучэння з рабочымі паўстаннямі і без кіраўніцтва рабочага класа не маглі ператварыцца ў свядомы арганізаваны рух, так і яго кіраўнік Каліноўскі не мог мінаваць сваю эпоху з яе слабасцямі і абмежаванасцю.

Непаслядоўнасць і нерашучасць класа сялян і гарадской дробнай буржуазіі адбіліся у светапоглядзе і дзейнасці Каліноўскага. Гэта знайшло сваё выяўленне ў адносі нах Каліноўскага і яго сяброў да патрабаванняў па сялянскаму пытанню. Яны стаялі за перадачу сялянам без выкупа памешчыцкай зямлі, а на справе ажыццяўлялі маніфест паўстанцкага ўраду ў Беларусі і Літве ад 1 лютага 1863 г., па якому аддавалася панскім і скарбавым сялянам на вечныя часы ў поўнае ўладанне без чыншу і выкупаў толькі тая зямля, якую яны мелі да гэтага часу.

Заклікаючы народ на барацьбу, Каліноўскі і яго прыхільнікі нярэдка звярталіся не да будучага, а да мінулага. Пры гэтым у «Мужыцкай праўдзе і ў пісьмах Каліноускага іншы раз падфарбоўваецца гістарычнае мінулае беларускага народа.

Каліноўскі, змагаючыся супроць рэлігійнага прыгнёту, аддаваў перавагу уніяцкай веры, не разумеючы, што апошняя была мастом для пераходу ад праваслаўя да каталіцызма, гэта значыць, пракладвала шляхі паланізацыі беларускага народа.

Трэба адзначыць, што ў сваіх публіцыстычных творах Каліноўскі часта ўжывае слова «маскаль». Звычайна гэтае слова ў яго ўвасабляла царскі ўрад, чыноўніцтва, афіцэрства. Але гэты тэрмін іншы раз у «Мужыцкай праўдзе» і у пісьмах Каліноўскага ўжываецца неакрэслена і расплыўчата. Гэта гаворыць аб тым, што Каліноўскі іншы раз не бачыць, што есць дзве Расіі: Расія эксплаататараў і працоўных.

Дарэчы трэба адзначыць, што ў Каліноўскага ніколі не было варожасці да рускага, украінскага і другіх народаў. Ён са спачуваннем адносіўся да рускага, украінскага і другіх народаў Расіі. У пісьме да беларускага народа Каліноўскі звяртаў увагу, што царскі ўрад прыгнятае рускі народ, як і другія народы Расіі. Адзначым вельмі характэрную заяву Каліноўскага Віленскай следчай камісіі.

«... Расія хоча поўнага зліяння з сабою Літвы (маецца на ўвазе Беларусь і Літва — І. Л.) для дастаўлення шчасця тутэйшаму народу. Я не праціўнік шчасця народнага, не праціўнік і Расіі, калі яна дабра нам жадае, але праціўнік няшчасцяў, якія наведваюць край наш няшчасны». (Курсі наш.)

Пры ўсіх слабасцях і абмежаванасці светапогляду Каліноўскі быў і заставаўся рэволюцыйным дэмакратам, храбрым барацьбітом за справу працоўнага народа. Ён мужна і гераічна трымаўся на следстве. Віленская следчая камісія пагрозамі і абманам усякім чынам імкнулася дабіцца ад Каліноўскага выдачы яго прыхільнікаў па барацьбе. Ён з пагардай адкінуў гэтыя спробы ката. Каліноўскі гаварыў:

«Вырабіўшы працаю і жыццём свядомасць, што калі грамадзянская шчырасць складае дабрадзейства, то шпіёнства апаганьвае чалавека, што грамадства, якое пабудована на іншых пачатках, недастойна гэтай назвы, што следчая камісія, як адзін з органаў грамадскіх, не можа адмаўляць ва мне гэтых пачаткаў, што указанні мае аб асобах, якія робяць чыстасардэчныя прызнанні або аб якіх следчая камісія ведае іншым шляхам, не могуць садзейнічаць уціхамірванню края, -я палічыў неабходным заявіць следчай камісіі, што ў яе допытах у адносінах асоб, ёю ўказваемых, я пастаўлен іншы раз у становішча, якое не адпавядае яе жаданням, і павінен быць стрыманым у сваіх паказаннях па вышэйпамянёным прычынам. Заява гэта зроблена у той надзеі, што следчая камісія ўласцівым парадкам адхіліць безвыхаднае маё становішча». (Паказанне Каліноўскага ад 26 лютага 1864 г.)

Следчая камісія спытала Каліноўскага аб прычынах такіх перакананняў і напомніла яму аб выніках, наводзячы думку аб смерці, на што Каліноўскі смела проста заявіў: «Прычыны і вынікі мною добра абдуманы, а свядомасць тонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаю у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншаму шляху» (Там-жа).

Пераканаўшыся ў тым, што ад Каліноўскага нельга дабіцца выдачы яго прыхільнікаў і арганізацыі, якою ён кіруе, следчая камісія ў дакладзе аб Каліноўскім на імя Мураўёва-вешацеля вымушана была прызнаць, што «... характар паказанняў Калі-