Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Часам пры карчме быў асобны бровар. Пры карчме будаваліся стадолы, сьвірны і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Карчма будавалася так, каб яе нельга было аб'ехаць,—уезд і выезд на шлях былі праз браму карчмы. Кожная карчма мела сваю акругу, чым зьнішчалася конкурэнцыя між карчмамі.

Апроч карчом, часам пры дварох сустракаем і іншыя прамысловыя прадпрыемствы, напрыклад, цагельні, і нават у вадным маёнтку сустракаем паперню з машынамі (у Навагрудзкім ваяводзтве, у маёнтку „Катлова" Вайніловічаў).

Пры дварох сустракаем рыбную гаспадарку, сажалкі, пладовыя сады, гароды. Лік жывёлы вельмі значны, прычым часам выдзяляецца украінская жывёла, асабліва племянікі. Уся палявая праца ляжыць на прыгонных сялянах. Пры дварох чэлядзі няма, з рэдкімі выключэньнямі; толькі ў дробных паноў захоўваюцца сьляды яе. Двор абслугоўваецца нанятымі рабочымі. Гэта людзі, якія прышлі з розных месц і служаць за грошы і харчы. Кухаркі, службовыя дзеўкі, пастухі, чорнарабочыя, фурманы, віньнікі, гароднікі, гуменныя і іншыя,—усе набіраліся з гэтага люду.

Аднак, з пункту пагляду тэхнікі гаспадарка недалёка пашла ўперад. Гэта відаць перш за ўсе ў тым, што ўраджайнасьць, як і раней, засталася вельмі слабей. Напрыклад, па адным інвэнтары, які, праўда, апісвае маёнтак у Літве, ураджай жыта вылічаны ўтройчы, ячменя ў 2⅓, аўса ў 4, гароху ўдвойчы, ільнянага семя ў 2½, канаплянага семя ў 3½. Але гэткія-ж вынікі давала земляробства і ў беларускіх мясцовасьцях. Напрыклад, у Горадзенскім павеце лічылі на круг утройчы ўраджай усялякага зерня, прычым падлік зроблены на падставе шасьцілетніх нагляданьняў. У Ватманскім павеце жыта давала ўтройчы, яравая пшаніца ўдвойчы, ячмень ўдвойчы, таксама авёс, грэчка, гарох ўтройчы. У маёнтку Раканцішках, Віленскага павету, нават разьлічвалі ўраджай на жыта ўдвойчы. Лік прыкладаў можна было-б павялічыць, але яны нічога не дададуць да таго, што толькі што сказана.

Зразумела, зьмены ў кірунку гаспадаркі панскага двара з цягам часу аказваюцца значнымі, але гэтыя зьмены носяць даволі формальны характар. Прыгон не дапамагаў разьвіцьцю тэхнікі. Панаваў трохпольны севазварот, калі на захадзе ўжо меў вялікае пашырэньне шматпольны. Тая самая старадаўняя літоўская саха зьлёгка ўзорвала зямлю. Пытаньне аб угнаеньні бадай не пасунулася наперад. Панскі двор меў ажыўленыя зносіны з Гданскам, Кралеўцам і Рыгай. Але фактычна асноўныя патрэбы двара задавальняліся тым, што вытвараў маёнтак, і толькі рэчы раскошы прывозіліся за