Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

тыя грошы, якія атрымліваліся за прададзены хлеб. Накапленьня капіталу пры гэткіх умовах ня было. Гаспадарка нават буйнога двара насіла яшчэ ў значнай ступені натуральны характар, дзякуючы таму, што рамесьнік у тэй ці іншай форме захоўваў сваё значэньне. Апроч таго, трэба мець на ўвазе вялікую розьніцу ў градацыі розных тыпаў тагачаснае гаспадаркі. Вялікі панскі двор меў вялікшы размах. Ён быў абкружаны слугамі, часам у некалькі сот чалавек, меў большыя патрэбы, болей значную продукцыю хлебу альбо лесу, а значыцца, меў і ажыўленыя зносіны з мясцовым і закардоннымі рынкамі.

3. Пытаньне аб шляхоцкім зямляўладаньні.

Мы вызначылі асноўныя тыпы формаў гас падаркі. Цяпер нам трэба вывучыць формы разьмеркаваньня зямельнае ўласнасьці.

Зямля знаходзілася: ва ўладаньні скарбу, першапачаткова з падзелам на маёнткі, якія належалі вялікаму князю асабіста, і на двары і воласьці гаспадарскія, г. зн. дзяржаўныя; потым ва ўладаньні шляхты, і, нарэшце, царкоўных устаноў. У колькасных адносінах царкоўныя землі праваслаўных і каталіцкіх устаноў у нагульнай масе вялікага значэньня ня мелі. Разьвіцьцё царкоўных уладаньняў належыць да XVI, часткова да XVIІ сталецьцяў, але, на жаль, пакуль што няма ніякай магчымасьці вызначыць іхнія колькасныя адносіны да прыватнага і дзяржаўнага зямляўладаньня.

У гаспадарчых адносінах заўсёды была розьніца паміж буйным і дробным зямляўладаньнем у спосабе эксплёатацыі і ў характары адносін да рынку.

Становішча асноўнага рабочага элемэнту на зямлі таксама ня было аднолькавае ў буйным і ў дробным зямляўладаньні. Вялікая зямельная прастора буйнога зямляўладаньня карысна адбівалася на сялянскай гаспадарцы, хаця з цягам часу ўзмацнёная эксплёатацыя сялянскае працы і малазямельле, якое ўсё павялічвалася, зьнішчалі гэтую карысьць. Становішча сялян на гаспадарскіх землях, прынамсі ў XVI сталецьці, карысна адрозьнівалася ад прыватнага зямляўладаньня ўпарадкаваньнем і большай правільнасьцю ў раскладзе данін і павіннасьцяй. Але к XVIII сталецьцю гэтая розьніца зьнікае.

Прыватнае зямляўладаньне было вельмі рознастайным. Была вялізарная гаспадарчая розьніца паміж хатай шляхціца-земляроба і палацам буйнога магната. Сярэдзіна паміж гэтымі відамі зямляўладаньня была адносна вельмі невялікая. Магчыма даць некаторыя колькасныя суадносіны паміж рознымі тыпамі зямляўладаньня. Лятыфундыі паноў былі цэлымі княствамі. Вядомы магнат Радзівіл уладаў толькі ў межах гаспадарскіх зямель 16 местамі, 583 сёламі і 25 войтаўствамі.