Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Шмат якія з нямецкіх князёў і гэрцогаў не маглі і марыць аб такім маштабе ўладаньня.

У XVI сталецьці ўрад зрабіў некалькі попісаў войска Вялікага Княства Літоўскага. Гэты матар'ял меў ваеннае прызначэньне. Але дзеля таго, што кожны шляхціц павінен быў з пэўнага ліку залюдненых „служб" альбо валок выстаўляць пэўны лік коньнікаў і сам выходзіць на вайну, дык па ліку выстаўленых коньнікаў магчыма судзіць аб памерах шляхоцкага зямляўладаньня. Зразумела, гэтыя матар'ялы трэба прымаць вельмі ўмоўна, бо полісы былі далёкі ад пажаданай паўнаты. Але ўсё-ж такі адносныя лічбы могуць даць выразнае паняцьце аб прадмеце і ў кожным разе ня будуць значна супярэчыць запраўднасьці.

Мы распрацавалі першы попіс войска, які належыць да 1528 году і складзены пры спакойных і нармальных умовах дзяржаўнага жыцьця. Ён дае малюнак найвялікшае рознастайнасьці шляхоцкага зямляўладаньня. Трэба толькі папярэдзіць, што ў далейшых падрахунках мы бярэм ня толькі беларускую тэрыторыю, але тэрыторыю літоўска-беларускую, г. зн. усю Літоўска-Беларускую дзяржаву за выключэньнем Украіны, якая лёгка выдзяляецца з агульнага статыстычнага матар'ялу. Выдзяляць Жамойць і Літву з Беларускае краіны было-б немэтазгодна ў гэтым выпадку, і нават немагчыма, і павяло-б да грубых памылак, да таго-ж з прычыны тоесамасьці гаспадарчае культуры гэта было-б і непатрэбна.

Выяўляецца, што першае месца ва ўсім шляхоцкім полісе займаюць 26 буйных паноў, і нават меней за 26, бо ў гэты маленькі лік уваходзяць 5 паняй і ўдоў, г. зн. такіх уладаньняў, якія зьяўляюцца часовымі адрэзкамі ад буйных. Нізы шляхты схадзіліся з сялянствам і ня мелі сваіх падданых. Бельская і Дарагіцкая шляхта, якую падганяў урад і надзвычайная дзяржаўная патрэба, зьявілася пад харугвы ў 1568 годзе ў ліку 15% пешай. Попіс 1528 году дае каля 45% падляскае шляхты, якая можа выставіць толькі групамі, супольна, 464 коньнікі на службу, г. зн. адзін коньнік прыходзіўся бадай што на 4 шляхоцкія сям‘і. Гэты аддзел шляхты альбо ня меў зусім падданых, альбо меў выпадковых „находнікаў". Нават тыя, якія самі выходзілі на кані на службу, маглі мець ня болей за 8 служб людзей, г. зн. прыблізна каля 24 дымоў, але запраўды далёка іх ня мелі. Калі гэтую дробную шляхту адкінуць з нашых разрахункаў, ўзяць толькі тую частку яе, якая мела ня меней як 8 служб сялян, г. зн. усё-ткі ўвесьці ў нашыя разрахункі вельмі дробных уласьнікаў, дык малюнак разьмеркаваньня шляхоцкага зямляўладаньня будзе наступны. Попіс 1528 году дае