Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

97,8% шляхты Мельніцкае і Дарагіцкае зямель, якая нават ня выходзіла на вайну „конна", але выстаўляла супольна невялічкі лік коньнікаў, так што прыходзілася па 3,5 шляхціца на кожнага выстаўленага каня. У Бельскай зямлі толькі каля 2% выстаўлялі невялічкі лік коньнікаў, астатнія выходзілі „самі" на конях. Той, хто выходзіў „сам" на вайну, мог мець меней за 8 служб (каля 24 дымоў), але мог і нічога ня мець, і апошняе зьявішча было болей звычайным як першае. Усё гэта такія нізы шляхты, якія цяжка назваць „панамі": яны мелі сваіх людзей, сялян, гароднікаў, альбо кутнікаў, як і самі сяляне, якія таксама нярэдка мелі, як убачым, сваіх людзей. Калі ўсіх гэтых зямян-земляробаў падлічыць і адкінуць сялян, якія мелі меней за 8 служб, дык атрымаем такія суадносіны для ўсяе дзяржавы. Першых, г. зн. шляхты, якая рэзка аддзяляецца ад сялянства сваім экономічны.м базісам, ёсьць значна болей за палову (57,3%). Над ёю падымаецца яшчэ вельмі значная група дробнаўласьніцкае шляхты. Гэта ёсьць шляхта, якая мае ня меней за 8 і ня болей за 16 служб. Толькі астатнія 42,7% усяе шляхты могуць быць фактычна прылічаны да ліку ўласьнікаў, якія знаходзяцца ў аддзеле непрацоўнага элемэнту. Аднак, уладаньне 8 — 16 службамі сялян, г. зн. каля 24— 48 дымоў, яшчэ не давала заможнасьці. Між тым, гэтая група, якая ледзь аддзялялася ад нізоў, складала сабою масу ў ¾ ўсяе групы, што мела ад 8 і болей служб. Але яна ўладала толькі 26% сялян усяе гэтае групы. Далей падымалася наступая за гэтым зямянствам група, якая мела ня меней за 16 і ня болей за 24 службы. Яна складала 10,7% усяго зямянства і ўладала 7% сялянскіх служб. Гэта ёсьць дзьве найболей шматлікавыя групы, але ўсё яшчэ дробнае зямянства. У наступную групу мы аднясем тых, якія мелі ня меней за 24 службы і да 80. Яны будуць складаць 10,1% усяго зямянства, і яны мелі 16,4% сялянскіх служб. Верхнія пласты шляхты зьмяншаюцца колькасна. Група, якая мела ня менш за 80 і да 160 служб, складала ўсяго каля 2% (1,9%) і ўладала 10,1% усіх служб. Яшчэ болей нязначная група зямянства, якая мела ад 160 да 400 служб, складала ўсяго 0,8% панскае клясы і ўладала 8,8% сялянскіх служб. Нарэшце, верхавіну зямянства складала вельмі маленькая група пазапавятовых паноў, якая налічвала толькі 26 чалавек (усяго 0,5% усіх зямян) і мела 31,4% усіх сялянскіх служб, г. зн. 3-ю частку сялянскіх двароў; значыцца, і гэткая-ж частка ўсяе прыватна-ўласьніцкае плошчы належала да гэтае невялічкае купкі вышэйшага шляхецтва. У склад яе ўваходзілі кн. Слуцкі, Радзівіл, Гаштольд, Астыковіч, Заберазінскі, Хадкевіч, Казгайловіч, Корсакі і нямногія іншыя. Яны супольна ўладалі ня меней як 10.000 сялянскіх