Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

лены ім хлеб і запасаў ня меў, знаходзіць сабе пацьвярджэньне ў вестках аб цяжкіх і частых галадаваньнях. Недарод і тым больш неўраджай расстройвалі сялянскую гаспадарку і павялічвалі ў некалькі разоў цэны. У канцы XVI сталецьця, на працягу 20 год, цэны на жыта і іншае збожжа падалі і падымаліся, у залежнасьці ад ураджаю, падвышаючыся ў 10— 17 раз. За гэты пэрыод тут трэба адзначыць тры галодныя і два добрыя ўраджайныя гады. Голад вёў з сабою жахі сьмерці, усюды валяліся трупы людзей, памёршых ад голаду. „Страшна было бачыць іх“. У наступны пасьля голаду год сяляне ў значнай меры жалі напоўзялёны хлеб. Шмат народу папіло на ніз, на Украіну. Баркалабаўскі летапіс, якім мы ў гэтым выпадку карыстаемся, надзвычайна маляўніча апавядае аб гэтых галодных гадох...

Далейшую эволюцыю сялянскае гаспадаркі мы ўжо часткова намецілі, калі гаварылі аб эволюцыі панскае гаспадаркі. Вогуле, гэта было паступовае зьбядненьне сялянскае гаспадаркі, якое выяўлялася ў яго абезьзямеленьні і ў зьяўленьні значнага ліку сялян бясконных і без рабочае жывёлы. Ужо ў палове XVII сталецьця мы бачым у некаторых маёнтках рэзкі спад сялянскага дабрабыту. Напрыклад, інвэнтар маёнтку „Долядыя“ над Нёмнам (аднаго з Радзівілаў) паказвае багаты панскі двор, дзе ў вокнах пераважвае вэнэцыйскае шкло, аздобы турэцкае і італьлянскае працы, добрая дубовая мэбля, часткова крытая шоўкам, дарагое чужаземнае начыньне. Апроч звычайных гаспадарчых будынкаў мы сустракаем тут 1 паляўнічыя хаткі, псярні. Бровары і карчмы разьлічаны на шматлікавага спажыўца, млын на абавязковы памол у ім сялянскага хлебу. Затое сялянскія надзелы спусьціліся ніжэй за поўвалоку (каля ¾ нашых гаспадарак). Болей за палову сялян ужо ня маюць рабочае жывёлы, а з тых, што маюць яе, толькі нязначная частка мае па 2 кані альбо болей за 2 валы. Сярод апошніх пераважваюць альбо І конь, альбо І вол на гаспадарку. Зразумела, гэтае зьніжэньне ішло ня ўсюды аднолькавым тэмпам. Але ў кожным разе, к канцу Рэчы Паспалітае, г. зн. у другой палове XVIII сталецьця, становішча сялянства было досыць сумным малюнкам і бяспраўя і экопомічнага згаленьня. Да высьвятленьня становішча сялянства гэтае эпохі мы цяпер і пяройдзем.

5. Сялянская гаспадарка БелаРусі XVIII сталецьця.

З дапамогаю падрахунку інвэнтароў зьявілася магчымасьць атрымаць шэраг вестак аб становішчы сялян у лічбавых суадносінах.

Зразумела, гэтыя весткі ахопліваюць толькі параўнальна невялікі лік сялянства. Але дзеля таго, што яны належаць да розных мясцовасьцяй Беларусі, процантавыя