Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

дзялянкі гэтае зямлі. Гэта „приемные" землі альбо „куничные“. Апошні тэрмін пераважвае на ўсходзе.

Зямяне, баяры сядзяць выключна на „приемных“ альбо „куничных“ землях, бо яны паншчыны не адбываюць.

Памер цяглае сялянскае дзялянкі (аб чым можна судзіць па ліку 6.632 двароў, пры якіх ёсьць падлік зямель) у сярэднім—8,3 морга. Але тыя-ж двары, кожны ў сярэднім, мелі па 10,2 кунічнае-зямлі, г. зн. каля ⅓ валокі. Гэткім чынам, масавыя падлікі даюць у сярэднім нямнога болей за поўвалоку, г. зн. 11.7 дзесяціны.

Справа ідзе толькі аб ральлі, сенажатныя дзялянкі звычайна нават не памінаюцца ў швэнтарох альбо памінаюцца вельмі рэдка, бо сенажаці не падлягалі абкладаньню і сяляне карысталіся імі ў тэй меры, у якой было пажадана альбо магчыма. Карыстаньне лесам таксама не ўваходзіць у падлік. У лясной і балотнай краіне гэта ня мела вартасьці.

Зразумела, гэтыя агульныя даныя яшчэ вельмі мала гавораць аб забясьпечанасьці сялян зямлёю. Найболей дакладнымі данымі будуць тыя, якія гавораць аб процантавых суадносінах дзялянак большага ці меншага памеру. Тады будзе відаць, наколькі беларуская вёска была аднастайная па сваім складзе.

Тут мы павінны зрабіць маленькае адступленьне і яшчэ раз зьвярнуцца да нашых крыніц, да інвэнтароў панскіх і гаспадарскіх маёнткаў. Папершае, трэба памятаць, што мы ўвесь час опэруем з матар'ялам, які ня мае поўнае хронолёгічнае адначасовасьці. Надрукаваныя дагэтуль інвэнтары, а таксама тыя з ліку архіўных, з якіх у нас захаваліся прыгодныя для справы выпіскі, ахопліваюць час, прыкладам, за 2-ю палову XVIII сталецьця. Мы знаходзім магчымым абедняць гэты матар'ял у вадны зводныя табліцы перш за ўсё таму, што асноўная маса інвэнтароў належыць да 80-х і 90-х гадоў, і прытым найболей падрабязная і дакладная. Гэткім чынам, іншыя інвэнтары граюць толькі дапаможную ролю. У кожным разе, ад гістарычна-статыстычнага матар'ялу нельга патра­баваць сінхроністычнае дакладнасьці.

Групаваньне даных нам здавалася-б найболей мэтазгодным зрабіць па экономічна-геаграфічных раёнах. Пры невялікім ліку матар'ялу было-б цяжка драбіць раёны. Дзяленьне па ваяводзтвах было-б грубым дзяленьнем. Загэтым у далейшым мы дзялілі ўсю Беларусь на наступныя раёны: на Віленскі, куды ўносілі ўсе маёнткі з беларускім насельніцтвам гэтага раёну (Віленскі, Ашмянскі, Лідзкі паветы), на Віцебскі раён, куды ўваходзяць ўсе маёнткі Падзьвіньня і паўночнага Падняпроўя, на Берасьцейска-Горадзенскі раён разам з Дарагічынскім староствам і, нарэшце, на Менскі, на