Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

жаль, вельмі бедны докумэнтамі, да якога прышлося далучыць, апроч Наваградзкага, некаторыя мясцовасьці Пінскага і Рэчыцкага паветаў.

Згодна з паказанымі раёнамі, мы цяпер і пяройдзем да болей дэтальнага агляду разьмеркаваньня зямельных надзелаў сярод сялянскіх двароў. Мы маем падлік каля 2.000 сялянскіх двароў, раскіданых па ўсіх гэтых чатырох раёнах. Пераважнымі сялянскімі дзялянкамі цяглае зямлі, зьяўляюцца дзялянкі да ½ валокі. Нямнога болей за ¼ дзялянак прыпадаюць на поўвалочныя дзялянкі і ўжо зусім нязначны лік дзялянак болей за ½ валокі.

Усе гэтыя суадносіны дадуць наступны малюнак, выяўлены ў %%:

РАЁНЫ
Лік дымаў Менш за ¼ валокі ¼ ½ ¾ 1 в. Болей за 1 вал.
Віленскі 100 5,9 29,6 6,8 36,7 4,9 10,0 3,6 2,5
Віцебскі 100 2,3 20,0 2,5 43,1 0,3 9,0 20,3 2,5
Менскі 100 5,0 50,0 30,0 5,0 7,5 2,5
Берасьцейска-Горадзенскі 100 9,9 32,5 32,5 20,0 0,7 1,5 0,7 2,2

З гэтых лічбаў ясна, што, найбольшая забясьпечанасьць сялянскага двара наглядаецца у Віцебскім раёне, а найменшая ў Берасьцейска-Горадзенскім. Сярэдзіну займае Віленскі раён. Але затое Віцебскі раён бадай што пазбаўлены кунічных зямель, слаба імі забясьпечаны Берасьцейска-Горадзенскі і ў болей значнай меры яны існуюць у Віленскім раёне. Тут, праўда, частка насельніцтва, а ўласна баяры і зямяне, сядзяць цэлымі сёламі толькі на „приемных" чыншавых землях. Наогул, суадносіны паміж цяглымі і кунічнымі дзялянкамі вельмі неаднолькавыя.

Па Віленскім раёне няма адпаведнасьці паміж маланадзельнымі цяглымі дзялянкамі і дадатковымі кунічнымі. Напрыклад, Сьвятляны ня маюць кунічных валок, а між тым ⅔ сялян сядзяць на ¼ валокі. У Высокім двары з ліку 201 дымаў 25 маюць меней за ¼ валокі, 140 па ¼, і дадатковых кунічных дзялянак няма, але ў Дубох на ¼ мала забясьпечаных землёю двароў прыходзіцца 153 кунічныя дзялянкі і г. п.

Адным словам, лік і памеры кунічных дзялянак цалкам залежаць ад выпадковасьці, г. зн. ад велічыні неапрацаваных дваровых зямельных абшараў.

У Віцебскім раёне кунічныя землі ня граюць бадай што ніякае ролі. На 311 двароў прыходзіцца ўсяго 32 дзялянкі кунічныя.