Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

дзіцца ўсяго ў сярэднім 1,4 маладняку, прычым у гэты лік уваходзяць і ялавіцы; запас, значыцца, невялікі, і зусім ясна, што селянін павінен быў збываць маладняк.

Што датычыць падворнага разьмеркаваньня малочнае жывёлы і маладняку, дык перш за ўсё трэба адзначыць, што Менскі раён зьяўляецца найбяднейшым у гэтых адносінах. Нават лік бескароўных двароў у гэтым раёне дасягае 14%, тады як сярэдні % бескароўных двароў наогул складае 7,3. Наадварот, іншыя раёны даюць нават некаторы % многакароўных двароў. Калі лічыць, што 1 ці 2 каровы могуць быць толькі падмогай для сялянскага харчаваньня, а тры і болей ужо складаюць такі лік кароў, які можа мець рыначнае значэньне, дык выявіцца, што ў Віленскім раёне 76,3% кароў забясьпечваюць толькі харчаваньне сялян, а астатнія 27,3% маглі мець рыначнае значэньне, прычым мы можам нават адзначыць б% двароў, якія маюць па 4 каровы. У Берасьцейска-Горадзенскім раёне мы сустракаем суадносіны, якія недалёка адхіляюцца ад папярэдніх: 38% двароў маюць кароў болей як патрэбна для сям'і, % двароў з 4-ма каровамі бадай што такі самы.

Адносна маладняку становішча Віленскага раёну не зьяўляецца асабліва добрым, бо тут няма двароў, якія маюць балей за З штукі маладняку, а % двароў без маладняку— 12,5. Наадварот, Берасьцейска-Горадзенскі раён мае вельмі значны запас маладняку, прычым лік ад 3-х штук і вышэй складае 25%. Усё гэта паказвае, што апошні раён гадаваў рагатую жывёлу ня толькі для патрэб сялянскае сям'і, але і для рыначных мэт. Віцебскі раён знаходзіцца ў яшчэ болей выгадным становішчы і зьяўляецца самым многакароўным. На жаль, нашы крыніцы сыстэматычна не гавораць аб маладняку ў маёнтках гэтага раёну. Але ў кожным разе ў гэтым раёне % бескароўных усяго 8,5% двароў, якія маюць па 1-2 каровы— 40,5% і значыцца, 51% двароў трэба лічыць многакароўнымі, прычым % двароў, якія маюць 6 і болей кароў—7,5.

Пераходзячы да пытаньня аб дробнай жывёле, перш за ўсё трэба заўважыць, што казаводзтва ня мела вялікага пашырэньня, і толькі ў Віленскім і Віцебскім раёнах каля 1 двароў мелі коз. Гадоўля сьвіней мела невялічкі памер, бо на двор у сярэднім прыходзілася 1¼ сьвіньні, і толькі ў некаторых сёлах, галоўным чынам Віленскага раёну, гадоўля сьвіней альбо са збыткам задавальняла сялянскія патрэбы альбо нават вынікі яе маглі ісьці на рынак. Гэта-ж можна сказаць аб Рэчыцкім павеце і аб Дарагічанскім, бо ўва ўсіх гэтых мясцовасьцях можна налічыць часам вельмі бўныя маёнткі, дзе прыходзіцца па 4 сьвіньні на двор. У Віленскім