Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

раёне нават лік двароў з 5 і болей сьвіньнямі складае каля 20%.

Адносна авец раёны старое Беларусі неаднолькавыя. Сярэднія суадносіны даюць лічбу 3,3 аўцы на двор. Але гэтая сярэдняя лічба рэзка падвышаецца ў паасобных мясцовасьцях: у Дарагічанскім старастве да 5, у Равяціча-Горадзенскім павеце да 7, у Алексічах Рэчыцкага павету да 10, у Каморскім Віленскага павету таксама да 10 і г. д. Адным словам, лічбавыя даныя адразу-ж паказваюць пэўнага роду гнёзды, дзе гадоўля авец насіла прамысловы характар, часам далёка пераходзячы за межы патрэб сялянскае сям‘і. Найбяднейшыя гадоўляю авец былі Менскі і Віцебскі раёны. Вельмі багатыя Віленскі і Берасьцейска-Горадзенскі. Запраўды, калі лічыць, што лік авец ад І да 5 уключна можа да некаторай ступені забясьпечыць мінімальныя патрэбы сялянскае сям'і, дык ужо колькасьць ад 6 да 10 паляпшае яе становішча, а продукцыя авец ад 10 да 20 можа мець і рыначнае значэньне. Наогул выяўляецца, што каля ½ двароў мелі ад 1 да 5 авец (55,3%), а 5% двароў мелі ад 9 да 20 авец. Гэтыя лічбы адносяцца да ўсяе Беларусі. Але Менскі і Віцебскі раёны ў апошняй лічбе бадай што ня прымаюць удзелу. У Віленскім раёне 16% двароў мелі болей за 9 авец, а ў Берасьцейска-Горадзенскім гэты-ж лік мелі каля 9%.

Пчалярствам займаліся ўжо ня ўсе. Але ў паасобных мясцовасьцях яно грала значную ролю. Напрыклад, у Берасьцейскім старастве на 100 двароў прыходзілася 40 вульляў. У Галавачох, Горадзенскага павету, па 3 вульлі на двор бадай што гэткія-ж суадносіны ў маёнтку Дубее Пінскага павету і г. д. Але гэтыя даныя яшчэ мала характарызуюць значэньне пчалярства, проста таму, што яно рэдка бывала заняткам жыхароў усяго сяла. У сёлах, дзе сустракаецца пчалярства, ім займалася тая ці іншая група сялян. Часам пчалярства было толькі некатораю падмогай да гаспадаркі. У іншых выпадках па колькасьці вульляў можна судзіць аб тым, што пчалярства пераходзіла межы падможных заняткаў у гаспадарцы. Гэта галоўным чынам адносіцца да БерасьцейскаГорадзенскага раёну. Напрыклад, у Дарагічанскім старастве мы сустракаем сялянскія двары з лікам вульляў ад 12 да 25, ня кажучы аб дварох, якія мелі лепшы лік. У Вясёлым двары, Горадзенскага павету, сустракаем двары з лікам вульляў ад 10 да 36, але затое толькі некалькі болей за 10-ю частку двароў мелі пчол, прычым у гэтым вялікім маёнтку пераважвалі многапчаліныя двары, г. зн. прыблізна там былі гэткія-ж суадносіны, як і ў Дарагічанскім старастве. У Пінскім сяле Дубое каля ⅓ двароў мелі пчол. У некаторых сёлах Ашмянскага павету, напрыклад, у Дудымах, таксама