Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

заўважваем гнёзды пчалярства. Можам назваць яшчэ такія мясцовасьці, як Вілейка, Высокі двор. У Віцебскім раёне пчалярства разьвіта было слаба.

Дагэтуль мова ішла аб сялянскім двары, як аб некім адзіным цэлым. Аднак, расслоенасьць двара ў экономічнцх адносінах мы адзначалі ня раз. Таксама трэба адзначыць яшчэ і тое, што гэтая расслоенасьць прыкмячаецца і ў соцыяльных адносінах.

Беларускае сяло XVIII сталецьця ня было аднастайным, залюдненым выключна прыгоннымі сялянамі. Побач з прыгоннымі падданымі жывуць і іншыя элемэнты, вышэйшыя і ніжэйшыя за іх у соцыяльных адносінах. Вось некалькі прыкладаў. У войтаўстве Заснудзьдзе, Полацкага ваяводзтва, побач з цяглымі сялянамі і бабылямі жывуць шляхта і „агульнікі“. Шляхта з кожнае хатні плаціла падымнае і арэнду.

Перш за ўсё спынімся на вярхох беларускае вёскі. Да іх належалі зямяне і баяры. Становішча баяр і ў праўных, і, да некаторай ступені, у экономічных адносінах было горш як становішча сельскае шляхты. Баяры не заўсёды ўнікалі некаторых, праўда, болей палегчаных, формаў прыгоннае павіннасьці.

У Віленскім павеце, у Вілейцы, мы сустракаем баяр, якія адбываюць паншчыну па асобным разрахунку—42 дні ў год. Праўда, у інвэнтары гэтая праца не называецца паншчынай. Апроч таго, кожны баярын адбываў падводную павіннасьць у Вільню. Баяры даюць падымнае, чынш і дробныя падаткі курамі, яйкамі, гусямі.

У гэтым-жа маёнтку жывуць чыншавікі, якія прыцягваюцца да гвалтаў. Цікава, што ў гэткім маёнтку цяглыя таксама звольнены ад паншчыны і прыцягваюцца толькі да гвалтаў. Зямяне жылі цэлымі сёламі альбо разам з цяглымі. Напрыклад, у Таўрогенскім маёнтку Браслаўскага павету на землях віленскага біскупа мы сустракаем некалькі сёл, залюдненых выключна зямянамі. Іхняя забясьпечанасьць вышэй за сялянскую, бо наагул іхнія зямельныя дзялянкі складаюць адну валоку і апроч таго яны маюць даарэндаваныя „приемные" землі, прыблізна па ½ валокі на кожную гаспадарку, а часам і па цэлай валоцы. Усіх зямянскіх гаспадарак у гэтым маёнтку было 119, тады як цяглых лічылася 96 і кутнікаў 25, г. зн. палова насельніцтва, ня лічачы местачковых яўрэяў, складалася з зямян. Яны плацілі чынш і падымнае, паншчыны зразумела не адбывалі, але выходзілі на гвалты па 12 дзён у год і адбывалі дарогу ў Рыгу— па 20 дзён. Рабочаю жывёлай яны былі лепш забясьпечаны, чымся сяляне: 2 кані на двор і пара валоў рашуча пераважваюць у інвэнтары зямян. Але нярэдка сустракаецца вялікі лік рабо-