Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

інскія стэпы ў Польшчу, Чэхію і Нямеччыну. Гэтымі таварамі былі: карэньні, шоўк, пэрскія тканіны, а ў Італію адсюль ішлі яшчэ мясцовыя тавары, як хлеб, рыба і нявольнікі.

Найвялікшы росквіт гэтага гандлю належыць да XIV і пачатку XV сталецьцяў. Нават у XIII сталецьці частка гэтага гандлю накіроўвалася сухаземнымі караванамі з Крыма ў Кіеў. Згодна з паказаньнем Рубруквіса кіеўскія гандляры хадзілі ў Крым, і крымскія прыходзілі на Русь. З Кіева караваны ішлі на поўнач, адкуль праз Кіеў правозілі хутры ў Крым.

Гэты кіеўскі гандаль уцягваў і Беларускія мясцовасьці, праз якія ішоў транзітны шлях у Маскву за каштоўнымі хутрамі. Але гэтым гандлем захопліваўся толькі паўднёваўсходні кут Беларусі, бо шлях яго зварочваў у Маскву праз Пуціўль і Бранск.

Зруйнаваньне Кіеўшчыны татарскім ханам Мэнглі-Гірэем у канцы XV сталецьця павінна было зрабіць уплыў на аслабленьне гэтага гандлю. Але ён адраджаецца ў XVI сталецьці.

Вядомы пісьменьнік Міхал Літвін, які бываў і ў Крыме, вельмі яскравымі фарбамі апісвае багацьці Кіева чужаземнымі таварамі. Але, здаецца, гэтую вестку трэба прымаць з шмат якімі абмежаваньнямі. Рэч у тым, што ў другой палове XVI сталецьця італьлянскія колёніі ў Крыме прыходзяць у заняпад, пераважнае значэньне на Чорным моры атрымліваюць турэцкія гандляры, а таксама грэкі і армяне. Гэты турэцкі гандаль, аднак, ужо ня меў такога жывога характару. Галоўным заданьнем яго было дасягненьне зносін з Масквой. Але на гэтым шляху гандлёвыя караваны сустракалі цяпер сур'ёзныя перашкоды, бо іх рабавалі і татары, і украінскія казакі. І гэтыя рабункі праводзіліся сыстэматычна, тым болей, што рабункі Казакаў падтрымліваліся украінскімі старостамі, з якімі казакі дзялілі здабычу. Апроч таго, гандаль падлягаў вялікаму абкладаньню ў Чаркасах, Каневе і Кіеве.

Дыплёматычная перапіска XVI сталецьця ЛітоўскаБеларускага ўраду з Крымскім дае нам паняцьце аб структуры турэцкіх караванаў, якія накіроўваліся ў Маскву праз Кіеў і паўднёвую Беларусь, аб ліку гандляроў і нават часткова аб каштоўнасьці тавараў, што перавозіліся. Так, у вадным выпадку памінаюцца 15 цараградзкіх гандляроў з турэцкімі-ж таварышамі і з кафінцамі ў ліку 8 чалавек і з 5 перакопскімі гандлярамі, усяго 28 гандляроў. У другім выпадку памінаюцца 11 гандляроў. Страты, якія гандляры несьлі ад рабаваньня караванаў, выяўляліся ў некалькіх дзесятках тысяч залатых чарвленых альбо коп грошай літоўскіх, і толькі ў адным выпадку парабаваны караван ацэньваўся ў