Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

862 тысячы монэт, але невядома якіх. Усе гэтыя даведкі паказваюць нам, што гандаль у крымскім кірунку кратаў толькі паўднёва-ўсходнюю частку Беларусі і вялікага значэньня ня меў. Зразумела, частка тавараў, якія накіроўваліся ў Маскву, напрыклад, кухцеры, тахта, шоўк, поўаксаміт і інш. заставаліся ў Беларусі, але тавар, за якім прыяжджалі турэцкія гандляры, г. зн. каштоўныя хутры, мог атрымлівацца толькі з далёкай Масковіі. Дый апроч таго, з другой паловы XVI сталецьця гэты гандлёвы кірунак для Беларусі траціць усякае значэньне.

Другі, паўднёвы кірунак гандлю, значнейшы па сваім размаху, датыкаўся толькі паўднёва-заходняе часткі Беларусі, але ён меў большае значэньне для ўсяго Беларускага гандлю. Гэты кірунак—з Кафія да Ўладзімера на Валыні, пазьней да Львова і Кракава. Рэч у тым, што для афінскіх гандляроў кіеўскія караваны мелі другараднае значэньне, бо тут яны не маглі разьлічваць на вялікі рынак. Іншая справа рынак Польшчы, Чэхіі і Нямеччыны. Тут гандаль накіроўваўся праз Акерман (Белгарад) альбо Ачакаў, потым гандляры падымаліся да .Уладзімера на Валыні, які адзін час быў цэнтральным разьмеркавальным пунктам і які прыцягваў да сябе гандляроў Польшчы і Прусіі і злучаўся гэткім чынам з Балтыцкім узьбярэжжам і Фляндрыяй.

З паловы XIV сталецьця, як конкурэнт Уладзімеру, вырастае Львоў, а пазьней з ім конкуруе Кракаў. Гэты кірунак гандлю цясьней зьвязваў Беларусь з заходня-эўропейскім гандлем. Ён даваў выхад беларускім таварам. Берасьце ў XV і XVI сталецьцях зьяўляецца самым важным пунктам гэтага гандлю. Пазьней вырастае значэньне Любліна з яго вядомымі кірмашамі. Атрымліваюць гандлёвае значэньне некаторыя з Прыпрыпяцкіх пунктаў, праз якія сьцягваліся тавары да Берасьця, напрыклад, Пінск, нават Давыд-Гарадок і некаторыя іншыя. Ува Ўладзімеры, а пазьней у Львове заходнія гандляры куплялі воск, хутры, шоўк і карэньні. Значыцца, тут зыходзіліся тавары Беларусі— воск і часткова хутры,— маскоўскія (каштоўныя хутры, галоўным чынам, праз Вільню) і ўсходнія. З карэньняў на першым месцы стаялі перац і імбір. Але, апроч таго, сюды-ж паступалі тавары з Прусіі і Фляндрыі. Гэтымі таварамі былі сукны. Другарадную ролю граў падвоз палатняных вырабаў і селядцоў. Гэты гандаль, відавочна, меў шырокі характар, судзячы, напрыклад, па закупках партый расійскіх хутраў. Заняпад Кафы ў 1475 годзе, захват туркамі Белгараду ў 1482 годзе і, нарэшце, заняпад Канстантынопалю былі момантам, калі гэты гандаль атрымаў моцны ўдар і страціў свой усходні характар. Але ўсё-ж такі для Беларусі гэты кірунак і на далейшы час захаваў сваё