Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

значэньне. Берасьце было тэю брамай, праз якую Беларусь зносілася з Польшчай і з паўднёвай Нямеччынай. На гэтым шляху Кракаў і Люблін у XVI сталецьці набылі вялікае значэньне. Гэты кірунак, як убачым, прыцягнуў да сябе беларускія тавары з глыбіні краіны.

Між іншым заўважым, што гэты-ж кірунак зьвязваў Беларусь з Малдавіяй і Валахіяй, але гандаль з гэтымі краінамі ня меў вялікага беспасрэднага значэньня. З дагавораў з валаскімі гаспадарамі відаць, што апошнія і іхнія гандляры цікавіліся больш за ўсё трапэзам у Маскву для куплі там сабалёў і рыбнага зубу. Для беларускіх гандляроў Малдавія і Валахія мелі значэньне рынку для продажы жывёлы, прычым умовы часам рабіліся на партыі ў тысячу галоў.

Ад паўднёвых кірункаў беларускага гандлю пяройдзем да паўночнага кірунку.

Гандаль Беларусі з Ноўгарадам адбываўся і ў XIV сталецьці. Ён ажывіўся пры Альгердзе. Ноўгародцы мелі на Беларусі свае канторы. У гэтую эпоху ноўгародзкія гандляры выяўлялі вялікую актыўнасьць дастаўляючы на Літву продукты ганзэйскага гандлю. З заняпадам ноўгародзкага гандлю пачынае пераважваць гандаль з Масквой. Як відаць, у канцы XV сталецьця пераважваў прыезд маскоўскіх гандляроў на Беларусь. Апроч таго, сюды прыяжджалі яшчэ гандляры з Цьверы, Ноўгарода і Пскова. Літоўска-Беларускі ўрад усяляк стрымліваў права маскоўскіх гандляроў беспасрэдна зносіцца з паўднёвымі гандлярамі. Літоўска-маскоўскія дагаворы звычайна абнаўляюць вольны пераезд гандляроў таго і другога боку. Але ў запраўднасьці сустракаўся цэлы шэраг перашкод: у Маскве не сароміліся зрабаваць гандляроў, зарэзаць іх. Іван Грозны не дапушчаў купцоў— яўрэяў. У Маскву з Беларусі ішлі тавары нямецкага пахаджэньня. З Масквы ў Беларусь ішлі каштоўныя хутры: собаль, куніца, гарнастай, лісіцы і інш.

Наагул гэты гандаль ня меў шырокага значэнья, бо Масква і Беларусь уладалі аднымі і тымі-ж нязручнымі для перавозкі таварамі. Апроч таго, політычныя адносіны паміж гэтымі дзяржавамі заўсёды былі варожыя, што адбівалася перапынкамі ў гандлі. Аб гэтым гандлі шмат клапаціліся дагаворы паміж Літоўска-Беларускім княствам і Масквой. Але гэта быў чыста тэорэтычны клопат, які ня прыводзіў да рэальных вынікаў.

Іншым характарам адзначаецца той кірунак гандлю Беларусі, які цягнуўся да Балтыцкіх партоў. Ад гэтага гандлю цалкам залежаў унутраны рынак, і гаспадарка краіны перабудоўвалася ў залежнасьці ад таго, якія патрабаваньні і