Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

Так, Заходняя Дзьвіна была вялікім старадаўнім шляхам, які прыцягваў да сябе тры буйныя ўсходня-беларускія асяродкі,— Полацак, Віцебск і Смаленск. На гэтых важных шляхох да Памор‘я абставіны складаліся наступным чынам. Рыга, пакуль яна была моцная, рабіла шэраг перашкод беларускім і ганзэйскім гандляром у справе беспасрэдных гандлёвых зносін. У інтарэсы рыскіх гандляроў уваходзіла магчымасьць утрымаць у сваіх руках тую частку Балтыцкага гандлю, да якой далучалася Беларусь, а з канца XV сталецьця і заходняя частка Масковіі. Між тым гэты кірунак даволі нечакана набыў вялікае значэньне.

У 1495 годзе маскоўскі вялікі князь Іван ІІI зачыніў нямецкі двор у Ноўгарадзе і спыніў беспасрэдна зносіны Ганзы з Ноўгарадам. Тады маскоўскія тавары пацяклі часткова на Ругодзіў (Рэваль), а часткова праз Беларусь па Дзьвіне на Рыгу. Гэта паставіла прыдзьвінскія месты ў прывілейнае становішча. Недарэмна Полацак зараз-жа набыў сабе Майдэборскае права і права на З кірмашы ў год. Рыскія гандляры павінны былі рабіць куплю і продаж выключна на гэтых кірмашох. Гэты заварот гандлю бязумоўна зрабіў уплыў пазьней на збліжэньне Лівонскага Ордэну з ЛітоўскаБеларускаю дзяржавай. Гэтае збліжэньне потым, як убачым, павяло да цяжкай барацьбы за Лівонію.

У першай палове XVI сталецьця паступова пачалі выяўляцца на Беларусі зьмены, якія адбыліся ў заходнім гандлі. Гэта была эпоха перабудовы гандлю заходняе Эўропы. Стары ўсходні гандаль, які прывабліваў хцівасьць эўропейскага гандляра і пакупніка, адыходзіць на задні плян, Разгортваецца шырокая пэрспэктыва беспасрэдных шырокіх морскіх зносін з далёкім усходам. Знаёмства з Амэрыкай абяцала шмат каштоўных мэталяў і шмат новых тавараў. Такія тавары, як хутры і воск, перасталі граць галоўную ролю. Пачалося ажыўленьне ў галіне прамысловасьці. Ня толькі Англія, але нават Гішпанія і Італія пераходзяць да гадоўлі авец, кідаючы ральлю. Будоўля караблёў і рост горадзкое клясы ў Заходняй Эўропе выклікалі ажыўленае запатрабаваньне хлебу, ляснога матар‘ялу, пянькі, льну. Зьявілася запатрабаваньне на скуру. З другога боку, Захад пачаў прапанаваць новыя і прынадныя тавары. Зьмяніліся густы, моды. Гэта выклікала новыя патрэбы, задавальненьне якіх у межах Беларусі і Масковіі магчыма было праз перабудаваньне экспорту, з пераходам да вывазу лесу, хлебу і іншае сыравіны. У Беларусі, у Літве і ў Польшчы, якія былі зьвязаны тысячамі ніцяй і шырокімі зносінамі з Захадам, гэтыя зьмены адчуваліся асабліва гостра. Ня дзіва, загэтым,