Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

што ўсе гэтыя новыя ўмовы гандлю выклікалі сярод беларускага магнацтва і гандлярскае клясы імкненьне задаволіць іх.

Задача політыкі ўраду ўскладнілася. З аднаго боку, на знадворным фронце ўраду прышлося бараніць свае інтарэсы на Балтыцкім моры. З другога боку, каб задаволіць дзяржаўныя патрэбы, дзяржаве прыходзілася перабудоўваць гаспадарку краіны.

Каля паловы XVI сталецьця справа Балтыцкага ўзьбярэжжа прыняла наступны кірунак. На Захадзе пачаліся шуканьні рынкаў сыравіны. Гэткім рынкам перш за ўсё была Польшча, Літва і Беларусь. Трэба адзначыць тую важную акалічнасьць, што яшчэ ў пачатку XVI сталецьця Зунд быў зачынены. Ён быў адчынены ў 1544 годзе для вольнага плаваньня. Гэта адразу адбілася на вывазе хлебу з Польшчы і Літоўска-Беларускае дзяржавы. Караваны суднаў пайшлі па Вісьле ад Кракава да Гданску. Гандаль Гданску шпарка разрастаўся. Караблі Францыі (соль, гарэлка і віно), Гішпаніі (галоўным чынам соль), Португаліі (жалеза, сталь), нават Крыту, ня кажучы аб Англіі (сукно), пацягнуліся да гэтага порту. Адсуль яны везьлі хлеб, воск, лес. Нідэрляндзкія штаты ў гэтым гандлі занялі віднае месца. Праз Беларусь і Польшчу Гданск атрымліваў маскоўскія хутры. Згодна разрахункаў Шэленгоўскага, вываз Гданску ў пачатку XVII сталецьця даходзіў да 10 мільёнаў польскіх злотых.

Апроч вывазу сваіх вырабаў, польскія і пераважна беларускія гандляры перахоплівалі маскоўскі гандаль, які таксама цягнуўся да Балтыкі. Сухаземны шлях з Масквы ішоў на Вільню, на поўдзень у кірунку на Кракаў праз Люблін. Другі шлях ад Вільні зварочваў да Балтыцкіх лордаў праз Познань, альбо праз Люблін—Познань. Для Польшчы пунктам, які прыцягваў да сябе, быў Лейпцыг, дзе ўжо ў першай палове XVI сталецьця шырака гандлявалі маскоўскімі хутрамі.

З адчыненьем Зунду для Польшчы, Беларусі і Літвы адчыніліся новыя пэрспэктывы. Ня толькі павялічвалася магчымасьць узмацніць вываз мясцовых тавараў, але яшчэ ў большай меры— магчымасьць сконцэнтрзваць у сваіх руках маскоўскі вываз. Ня дзіва, загэтым, што гаспадарка ўва ўсіх трох злучаных дзяржавах пачала перабудоўвацца і шпарка дапасоўвацца да новае экономічнае кон'юнктуры.

Але яна хутка сустрэла вельмі сур'ёзнага конкурэнта ў Маскве. Маскоўскі цар Іван Грозны таксама пацягнуўся да заходняга рынку, і вайна з Лівоніяй адчыніла яму Нараўскі порт (1558 г.). На кароткі час у Нарве адрадзіўся стары ноўгародзкі гандаль. Ноўгарад у старыя часы ўваходзіў у склад Ганзы, і, як зацьвярджае адзін ганзэйскі рэцэс