Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

XVII сталецьця, Ганза абапіралася ў сваім гандлі на ноўгародзкі вываз. Але натаўскі гандаль быў карысны толькі для аднэй часткі старое Ганзы, для другой-жа, у тым ліку для прускіх партоў, гэты гандаль быў некарысны, бо адцягваў ад іх тавары. Ня дзіва, загэтым, што рэцэс Ганзы 1559 году забараняў нават гандаль праз Нарву, але гэтая блёкада ня ўдалася, і, напрыклад, у пачатку 60-х гадоў з ліку 100 караблёў, што ўвашлі ў Нараўскі порт, было 70 караблёў з Любэку і, апроч таго, былі караблі з Брэмэна і Гамбургу. Гэткім чынам, у самой Ганзы нараўскі гандаль знаходзіў моцнае падтрыманьне. Нават францускія паслы рашуча заявілі ў Ганзе, што нараўскі гандаль для іх вельмі патрэбны і карысны.

Зьяўленьне Нараўскага порту выклікала сярод супраціўнікаў гэтага гандлю моцны рух. Жыгімонт-Аўгуст шукае саюзьнікаў супроць Масквы. Датчане занялі Рэвэль, але гэты порт ня мог змагацца з Нарвай. Тады Жыгімонт-Аўгуст выдае прывілеі на каперства. Швэцкія каперы з свайго боку хапалі караблі, якія ішлі ў Нарву, Панаваньне швэдаў на моры непакоіла ганзэйскіх гандляроў, якія баяліся яго. Сярод ганзэйскіх гарадоў паўстае нават пытаньне аб пераносе нараўскага гандлю ў Гданск альбо ў Рыгу, але гэтаму супрацівіўся Любэк. Толькі пераход Нарвы ў рукі швэдаў (1581) скончыў пытаньне аб нараўскім гандлі. Нарва перастала існаваць як маскоўскі порт і страціла ўсялякае значэньне. Але на далёкай поўначы якраз у гэты час вырас сур'ёзны конкурэнт Польшчы, Беларусі і Літвы,—Архангельск, якога на гэты раз ужо немагчыма было дасягнуць.

Бязумоўна, у Краляўцы і ў Рызе таксама адчувалася ажыўленьне ў гэты пэрыод. Аднак, лівонская вайна не магла дапамагчы посьпехам рыскага гандлю.

Барацьба за Лівонію, зьвязаная з цяжкім фінансавым напружаньнем дзяржавы, не магла дапамагаць яе экономічнаму росту, а рост Архангельскага порту зьнішчаў магчымасьць сконцэнтраваць увесь заходні гандаль у руках Польшчы і Літвы. Пасьля кароткага росквіту замежнага гандлю пачаўся яго заняпад. Першаю адзнакай гэтага быў заняпад рыскага гандлю. Гэты апошні прыцягнуў да сябе Жамойць, частку Літвы і Падзьвіньне.

З пераходам Рыгі пад уладу швэдаў, апошнія прабавалі зрабіць рыскі порт портам для Беларусі і Літвы. Польскашвэдзкія войны XVII сталецьця прывялі да заняпаду Гданску. Прыход караблёў у Гданск паніжаецца да 150 замест дзьвёх тысяч. Павялічэньне мытных збораў таксама значна адбілася на наплыве караблёў.