Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

Усе гэтыя абставіны прызвычайваюць ірляндцаў, а таксама датчан пераважна зварочвацца ў Архангельск. Швэцыя, у якой не хапала хлебу, уваходзіць у дачыненьні з Масквой і атрымлівае адтуль вялізарныя яго транспортны Голяндцы дасягаюць тых-жа посьпехаў. Гэты зварот адзначаецца ўжо ў 20—30-х гадох XVII сталецьця. Тут трэба дадаць, што маскоўскі хлеб быў значна танейшы за хлеб на гданскім рынку.

Наогул, XVII сталецьце—гэта ўжо эпоха заняпаду беларускага гандлю. Усходняя Беларусь адсунута ад партоў швэдамі, заходняя мае сувязь з Краляўцом і Гданскам, але Гданск уступіў сваё месца Эльбінгу і прытым ня ў сэнсе павялічэньня вывазу, а ў сэнсе ўмацаваньня тут англічан з іх імпортам сукнаў і іншых тавараў. Нават вытворчасьць падае, і бывалі гады, калі голяндцы нават увозілі ў Польшчу чужы хлеб. Лясы, бліжэйшыя да партоў, былі вельмі зьнішчаны. Зьяўляецца думка аб эксплёатацыі паўднёвых лясоў, а разам з тым думка аб злучэньні каналамі рэк. Так зьяўляецца ў 30-х гадох XVII сталецьця думка аб злучэньні Вяльлі з Бярозай і Балтыкі з Чорным морам праз Мухавец. Але дзяржава была заслабая, каб зьдзейсьніць гэтыя вялізарныя проекты.

На папярэдніх старонках мы вызначылі тыя бакі ўрадавай політыкі, якія мелі на мэце расчысьціць замежны рынак для домэніальных і панскіх гаспадарак. Мы ўжо ведаем, што дзяржава выяўляла дзейнасьць у прыстасаваньні гаспадаркі да рынку. За дзяржавай ішоў буйны зямляўласьнік.

Скарб выступае як буйны экспортэр хлебу: ня толькі свой дзякольны хлеб ён адпраўляе ў порты, але нават організуе часам асобныя гандлёвыя кампаніі для скупкі хлебу. Шляхта конкуруеў гэтай справе са скарбам і набывае прывілеі, згодна якіх яна атрымлівае права бязмытна вывозіць вырабы свае вытворчасьці за кардон. Першапачаткова гэта датыкалася вывазу хлебу.

Але заставаўся яшчэ адзін важны прадмет вывазу. Гэта— лясны матар'ял. Ужо пры Жыгімонце І лясы падлягаюць вельмі шырокай эксплёатацыі. Як відаць, гаспадарка каралевы Боны першаю выступіла на гэты шлях. Каралева-ж вызначыла і спосабы эксплёатацыі. Яна робіць умовы з прадпрыемцамі. Гэтыя апошнія вырабляюць лясны тавар і атрымліваюць пэўную плату за кожны выраблены імі лашт попелу, ванчосу альбо клёпак. Аднак, забракаваны ў Гданску тавар падае на падрадчыка. Гаспадарскі скарб рабіў розныя ўмовы з прадпрыемцамі. Часам ён аддаваў працу ў пушчы кожнаму прадпрыемцы, які дае за сябе паруку, калі