Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

ня мае аселасьці. Прадпрыемца павінен толькі аддаць у скарб атрыманыя сумы за дрэва, попел і смалу па цэнах Гданску. Асочнікі павінны правяраць праз агляд прац, якая колькасьць тавараў вывезена. Гаспадарскі ліст 1528 году малюе працу ў пушчах вельмі ажыўленай. Паны працуюць ува ўласных лясох і, зразумела, залязаюць і ў скарбовыя лясы. Працуюць гандляры мясцовыя і чужаземныя, відавочна, немцы, дзяржаўны і старасты, нават людзі баярскія, г. зн. сяляне, якія выпальваюць лес ўласнымі сіламі і прадаюць гандляром.

Гэткім чынам, сярод прадпрыемцаў былі прамыслоўцы, якія працавалі ўласнымі сродкамі, і простыя скупнікі. Гаспадарская ўлада, як відаць, дрэнна наглядала за гэтым раскрадваньнем лесу. Ня дзіва загэтым, што пры ЖыгімонцеАўгусьце зьяўляецца ў скарбовых колах думка аб монополізацыі ляснога гандлю. Гаспадарскія лісты, разасланыя вялікім князем у 1547 годзе, падрабязна выкладаюць прычыны, мэты і парадак монополіі. Лісты адзначаюць згоду соймавых паслоў і рады. Яны тлумачаць, што ўсе станы прышлі да выніку, што зямляўласьнікі, якія апрацоўвалі сваім коштам лес і прадавалі яго гандляром, няўмела рыхтавалі матар‘ялы, якія бракаваліся ў Прусіі і Лівоніі. Гандляры багацелі, а шляхецтву і скарбу былі толькі страты. Монополія ўводзіцца з мэтаю ўпарадкаваньня ляснога гандлю. З моманту яе ўвядзеньня ўсе, як гандляры, так і зямляўласьнікі, дастаўляюць свой тавар на дзяржаўныя склады дзяржаўным спраўцам і ад іх атрымліваюць плату па азначанай таксе. Такія склады ўтвораны ў Коўне, Верасьні, Дрысе і ў Салатах на Жамойць На складах асобныя бракоўшчыкі аглядаюць тавар і выбіраюць добры для замежнага рынку. Гэткім чынам, справу весьці думалі ў шырокім дзяржаўным маштабе.

Аднак, у наступныя гады выявілася, што шляхта зусім ня згодна дзяліцца з гаспадарамі прыбыткамі ад ляснога гандлю. На шэрагу пазьнейшых соймаў шляхта падымае пытаньне аб скасаваньні монополіі на тавары, якія выраблены ў яе лясох. Урад патрабуе адцягнуць задавальненьне просьб шляхты. Аднак, на віленскім сойме 1559 году ўрад уступіў. Ён дазволіў нават бязмытны вываз лесу за кардон з умовай, што лясны матар'ял апрацаваны ў лесе ўласьніка і яго ўласнымі сродкамі, г. зн. вызваліў шляхціца— прадпрыемцу, але ўсё-ж такі ўтрымаў за сабой монополію гандлю ў тым выпадку, калі прамыслоўцам зьяўляўся гарадзкі капіталісты. Гэтым ён утвараў конкурэнцыю, бо сам скарб не працаваў уласным капіталам, аналёгічна таму як і частка зямляўласьнікаў таксама зварочвалася да паслуг прыватных калпіталістых. Лясны тавар прыватных зямляўласьнікаў мог прада-