Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

вацца значна таней за тавар, які быў апрацаваны капіталістым з гандляроў.

Імкненьне зрабіць лясны гандаль дзяржаўнай монополіяй выклікала новую практыку ў лясной прамысловасьці. Да паловы сталецьця распрацоўка путч адбывалася па частках і знаходзілася ў руках арандатараў. Цяпер мы бачым імкненьне абедняць працу ў руках аднаго буйнога прадпрыемцы. У 1560 годзе ўсе пушчы Жамойцкае зямлі былі здадзены для прац Ганусу Сколу. Праз 10 год адзін з віднейшых капіталістах таго часу, Волеман, у сваіх руках згрупаваў працу ўва ўсіх пушчах, якія ляжалі каля Гданскага і Кралявецкага партоў, а Ібэрвэльт і К-о атрымаў для эксплёатацыі ўсе пушчы раёну Рыскага порта.

Прыбыткі скарбу ад ляснога гандлю былі, напэўна, вельмі значныя. Пляновая эксплёатацыя лясоў пабудзіла скарб да іх аховы і да высьвятленьня памераў лясных багацьцяў.

Але побач з такімі ўва ўсіх адносінах здаровымі спробамі падняць вытворчасьць краіны, скарб досыць хутка зьбіваецца з гэтага шляху. Пад уплывам цяжкога грашовага становішча, якое ўтварылася ў эпоху Лівонскае вайны, скарб прымае шэраг мер, якія відавочна лажыліся вялікім цяжарам на вытворцу, галоўным чынам на селяніна. Скарб і паны імкнуцца атрымаць усе пажыткі ад зносін з рынкам за рахунак селяніна. Адсюль ідзе шэраг абмежаваньняў сельскага гандлю, загадаў каб сяляне не прадавалі ніякіх тавараў у сёлах, а вывозілі-б іх на рынак, альбо наданьне старастам права купляць продукты ў сялян па „рыначнай цане".

Імкненьне ўраду ўвесьці монополію па-за межамі гаспадарскіх добраў сустракае супраціўленьне ў шляхоцкіх колах, і 3-і статут абмяжоўвае ўладу князя ў гэтых адносінах. Але гэта абазначала толькі тое, што і гаспадар і зямляўласьнікі, кожны ў сябе, маглі ўстанаўляць монополіі. Гаспадар тырана раздае прывілеі прыватным зямляўласьнікам на адчыненьне кірмашоў у іхніх мястэчках і сёлах альбо прывілеі на Майдэборскае' права прыватнаўласьніцкім местам. Прыватныя зямляўласьнікі атрымліваюць цэлы шэраг прывілеяў на гандлёвыя зборы ў межах іхніх маёнткаў. Усё гэта пачало ўжо шкодна адбівацца на гандлі.

Да гэтых уціскаў сельскага гандлёвага звароту далучаецца шэраг іншых. Так, устанаўляецца млыннае права, якое прымушае сялян малоць хлеб толькі на млыне свайго пана.

Карчомнае права заўсёды знаходзілася ў руках дзяржавы. У 50-х гадох XVI сталецьця падрыхтоўваецца пытаньне аб монополіі бровараў і саладовень. Гэта неўзабаве набывае вялікае пашырэньне і хутка бровары і саладоўні зрабіліся буйной монопольнай стацьцёй скарбавага прыбытку. Бера-