Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

дык ён зрабіў свайму гаспадару падарунак, годны буйнога магната—60 флёрынаў.

Асноўнай вытворчай адзінкай быў панскі двор. Сам пан плаціў сваім слугам таксама, як і вялікі князь сваім, г. зн. даваў ім зямлю. Ад сваіх падданых пан атрымліваў даніну ў выглядзе продуктаў натураю. У гэтых разрахунках грошы ролі ня граюць і ўваходзяць у ўжытак пазьней. Дзеля цяжкасьці даць ясную справаздачу аб гаспадарцы краіны ў гэты пэрыод, мы возьмем некалькі вазаў і характарызуем іх у самым сьціслым відзе.

Усходнія краіны даўжэй захавалі рысы архаічнага быту. Дапраўды, Полацкая рэвізія 1552 году паказвае вельмі архаічную будову гаспадаркі, якая вырабляла галоўным чынам для спажываньня самых вытворцаў,—сялян і панскага двара.

Мы падлічылі склад 10-ці буйных панскіх двароў, што цалкам выстарчае для характарыстыкі ўсяго раёну. Панская маёмасьць складаецца з вельмі рознастайнага насельніцтва, якое знаходзіцца не ў аднолькавых адносінах да свайго пана. У маёмасьцях буйных паноў ёсьць мястэчкі. Гэта невялічкія паселішчы з насельніцтвам ад 6 да 65 дымоў. Заняткі мяшчан— гандаль півам і гарэлкай, але галоўным чынам яны займаюцца таксама земляробствам з чацьвёртае долі ўраджаю, г. зн. на ўмовах палоўніцкае арэнды. Сярод падлічанага насельніцтва такіх мяшчан аказалася 7%. Але асноўную масу насельніцтва двароў складаюць бадай што ў роўнай долі дзьве групы: людзей „тяглых отчизных", г. зн. ужо прымацаваных сялян, і людзей „вольных", г. зн. вольных арандатараў, якія даюць зямляўласьніку таксама чацьверты сноп. Першых аказалася каля 26%, а другіх роўна 30%. Астатняе насельніцтва разьбіта на драбнейшыя групы згодна абавязкаў іх да двара. Так, „слуг путных" аказаласа 8%. Нямногім менш за З0% аказалася „бояр“, якія несьлі конную вайсковую службу ў „почтах" панов. Баяры карысталіся зямлёю за сваю службу. Яны мелі сваіх „отчизных" сялян і гароднікаў, у сярэднім па адным двары на 1 баярскі двор. Быў і яшчэ контынгент слуг вышэйшага парадку, якія выходзілі на вайну, пасылаліся з лістамі (3%), яле гэта ня былі „путные" слугі ў звычайным сэнсе. Яны набліжаліся да баяр-шляхты і мелі сваіх людзей. Часам яны называюцца „домовыми" слугамі. Такога-ж тыпу „люди домовые" (2%), якія маюць свае землі, але „с сукни" служаць, г. зн. за плату, якая даецца натурай, адзеньнем. Характар іхняе службы няясны, але, праўдападобна, гэта была прыдворная служба. Нарэшце, у дварох сустракаюцца ў зусім невялічкім ліку арандатары—сяляне, якія сядзяць на волі, на куніцах, людзі— рамесьнікі, павіннасьцю якіх было рамяство на двор, і людзі „ў заставе".