Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

сьцейская ўстава 1561 году ўжо зьяўляецца актам, які рэгулюе монопольную справу. Монополія на бровары і саладоўні спачатку абхапіла заходнія і паўднёва-заходнія стараствы. Ня цяжка здагадацца, што скарб нямнога прыбыткаў атрымаў ад пераапрацоўкі хлебных продуктаў для мясцовага ўжытку, бо хутка права на гэтыя зборы праз паасобныя прывілеі пачало пераходзіць у рукі шляхты. У кожным разе гэтыя монополіі налажылі значны падатак на спажываньне.

У 1661 годзе зьяўляецца думка аб саляной монополіі. Так, мы бачым саляныя склады ў Пінску, Берасьці, Горадні. Урад акрутнымі мерамі прымушае браць соль толькі з монопольных складаў, прычым робяцца спробы разьмеркаваньня солі па поласьцях.

Бадай ня трэба даводзіць, наколькі ўсе гэтыя меры, якія сьціскалі насельніцтва зборамі і поліцэйскімі прадпісаньнямі, павінны былі рабіць адмоўны ўплыў на разьвіцьцё вытворчасьці і гандлю. Хцівасьць гаспадарскага і прыватнаўласьніцкага скарбу падрэзвала гаспадарчы рост краіны, да ажыўленьня якой імкнулася сама-ж дзяржава.

Але гэтага мала. Ужо незалежна ад вузкай політыкі ўраду, лівонская вайна выклікала патрэбу ў грошах, а гэта адбівалася на павялічэньні падатковага цяжару, на росьце земскага падатку і асабліва на росьце мытных ставак. Мытныя тарыфы 60-х гадоў часам у шмат разоў падымалі стаўкі на тавары, прычым новападвышанае мыта акрутна лажылася на прадметы вывазу і даволі мала падвышала тарыфы на прадметы ўвозу. І гэта зразумела, бо пры вывазе думалі атрымаць грошы з гандляра, а ўвозам чужаземных тавараў была зацікаўлена шляхта. Вынік быў той, што, напрыклад, мыта на некаторыя лясныя матар'ялы перавышала іхні кошт. Мыта на вываз хлеба або жывёлы было ад 20 да 50%.

Ня цяжка прадбачыць вынікі такіх мер: ужо к канцу XVI сталецьця шляхецтва вызвалілася ад конкурэнцыі гандляроў пры вывазе тавараў, у яго руках знаходзілася і вытворчасьць, і гандаль „речамп власнымн“. Прыватны гандляр рэдка выступае, як экспортэр лесу, хлебу і інш. Ён спэцыялізаваўся на тых таварах, якіх не вытвараў шляхціц. Але такіх тавараў было нямнога. Галоўным-жа чынам гандляр спэцыялізаваўся на ўвозе чужаземных вырабаў, якія ён мяняў на сумы, атрыманыя шляхтай ад продажы свае сыравіны. Усё гэтае тлумачыць нам прычыны заняпаду гандлю, які пачаў яскрава выяўляцца ўжо ў XVII сталецьці.

7. Структура гандлю.

Цяпер мы пяройдзем да пытаньняў будовы гандлю замежнага і ўнутранага.

Мы ўжо ведаем тыя кірункі, што прыцягвалі да сябе ўнутраны рынак. Па мытных даных XV і XVI сталець-