Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

цяў, г. зн. па мытных зборах, можна судзіць аб значэньні тых канцовых пунктаў, якія ляжалі каля кардону і праз якія перапушчаліся мясцовыя і чужаземныя тавары. Так, у другой палове XV сталецьця найбуйнейшым пунктам замежнага гандлю было Берасьце, другое па значэньні пасьля Валынскага Луцку. Яно давала штогод 1.100 коп грошай літоўскіх мытных прыбыткаў. Луцк даваў удвойчы болей. Кіеўская мытніца давала нямнога'меней. Гэта паказвае, што паўднёвы кірунак прыцягваў да сябе гандаль. Праўда, мы ня можам параўнаць гэтых лічбаў з прыбыткамі Полацкае і Віцебскае камор, якія знаходзіліся ў кіраўніцтве гарадзкіх жыхароў. Але пэўна тое, што спыненьне ноўгародзкага гандлю дрэнна адбілася на гандлі падзьвінскіх местаў. Усе астатнія мытныя каморы давалі значна меней за Берасьцейскую. Так Пуціўль, праз які ішла толькі частка кіеўскага гандлю, даваў другую па разьмеры лічбу. Смаленск, які часткова адбіваў на сабе гэтае-ж цячэньне гандлю, даваў яшчэ ніжэйшую суму прыбыткаў. Наваградзкая і Менская каморы стаялі на шляху да Берасьця, галоўным чынам з Вільні, і Наваградак даваў трэцюю па разьмерах лічбу (322), а Менск—столькі-ж, колькі і Коўна (250). Гэткім чынам, апошні пункт, які прыцягваў да сябе гандаль Вільні і іншых цэнтральных гарадоў у кірунку да Краляўца, займаў адно з апошніх месц па разьмерах мытных прыбыткаў, а, значыцца, і па разьмерах гандлю.

Прыблізна гэткія-ж суадносіны, незалежна ад лічбаў, захоўваюцца і ў пачатку XVI сталецьця. Але з тагачасных даных відаць, што Полацак стаіць зараз-жа пасьля Берасьця.

У палове XVI сталецьця малюнак зьмяняецца. На першы плян выступае ковенскі гандаль. Прыбыткі з Падляскае мытнае акругі, цэнтрам якое было Берасьце, займаюць ужо другое месца, ня гледзячы на тое, што войны не турбавалі гэтага краю. Нават Полацкая акруга, ня гледзячы на ваенныя падзеі, у канцы канцоў робіцца роўнай з Падляскаю , а калі прыняць пад увагу, што Магілёўскае мыта бадай што выключна цягнула да Падзьвіньня, дык і перавышае Падляскія мыты. Значэньне Наваградзкае каморы зусім падае, а Віленская і Менская каморы даюць яшчэ вялікі прыбытак, але Вільня, як потым убачым, у значнай меры зьвярнулася да Нёманскага порту.

Трэба памятаць, што паўднёва-ўсходні кірунак гандлю, цэнтрам якога быў Пуціўль, зусім заняпаў у пачатку XV сталецьця, таксама, як Бранск, Вязьма і Дарагабуж, бо ўсе гэтыя месты адышлі да Масквы. Загэтым мы спынімся толькі на тэм частцы паўднёвага кірунку, якая прыцягвалася Берасьцем.