Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

Ня гледзячы на рост беспасрэдных зносін Беларусі з Балтыцкімі партамі, усё-жа Берасьце было буйным перадатачным гандлёвым пунктам. Тавары праз яго ішлі і ўзімку і ўлетку. Але летнія тавары былі іншага тыпу як зімнія. Гэта быў хлеб, лес, лой, воск, сьвіное мяса, якое адсылалася польскімі панамі ў Гданск.

Судзячы па абрыўках мытных кніг, якія дайшлі да нас, толькі невялічкі лік беларускіх паноў праводзіў свае тавары праз Берасьцейскую мытніцу. Гэта цалкам зразумела, бо Берасьце ляжала на мяжы.

Рачнымі перавозачнымі сродкамі тут былі „шкуты“, г. зн. лайбы, якія падымалі да 500 бочак хлебу. Такога-ж тыпу былі судны, якія называліся „камягамі“. Урэшце, велічыня тых і другіх суднаў значна відазьмянялася. „Ліхтаньнік" альбо „бычок" было невялічкае па велічыні судно, роўнае палове камягі. Большасьць транспортаў былі невялікі памерам, ад аднэй да трох камяг, і толькі адзін транспорт быў караванам з 45 камяг.

Паны рэдка везьлі асабіста свой тавар. Замест іх выступалі іхнія сябры, слугі і фактары. З ліку 123 асоб, якія правезьлі свае тавары, толькі Ю належала да гарадзкіх гандляроў. Гэта значыць, што ўвесь вывозны гандаль, альбо бадай што ўвесь, ужо каля канца XVI сталецьця быў у руках шляхты. Гэта для яе было карысна таму, што яна не плаціла мыта ў тым выпадку, калі даводзіла, што тавар, які перавозіцца, ёсьць продукт уласных маёнткаў.

Мяшчанскі гандаль быў, параўнальна з шляхоцкім, дробным гандлем. Гэта быў лёгкі крамны альбо гасьцінны тавар. Хлеб ішоў на поўнач, а крамны тавар ішоў з Беларусі ў Польшчу і з Польшчы на Беларусь. Дзеля гэтага ён перавозіўся сухім шляхам, і, як відаць, пераважна санным. Гандляры асабіста везьлі тавар, які ў пераважнай большасьці выпадкаў зьмяшчаўся на адным возе. Рэдка праходзілі трычатыры вазы аднаго гандляра, і толькі ў паасобных выпадках мы бачым транспорты з 9 і нават 20-22 вазоў.

Па тых-жа мытных кнігах можна бачыць, якія раёны прыцягвала да сябе Берасьце, і між якімі местамі ішоў абмен.

Найвялікшае значэньне ў гэтым гандлі меў Люблін з яго славутым кірмашом. У Люблін ішлі наступныя тавары: воск просты і воск шмальцаваны, хутры: выдры, куніцы, лісіцы, ваўкі, норкі, гарнастаі, чорныя бабры, бабровы струмень, пачарэвіны бабровыя, хутры вавёрачыя, брушковыя, барсукі, каты дзікія, хамуціна, каліты і іншае раменьне рымарскае працы са Слуцку, рамяні швэцкае працы; далей ішлі: юхць, скуры дублёныя, вузды, цябенькі, рукавіцы маскоўскія, луб сагайдачны, страмёны жалезныя простыя, ігольнікі малыя,