Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

высоўваецца продаж жывёлы. Сяляне многіх Прыдняпроўскіх поласьцям скардзяцца на тое, што „дзяржаўцы" забараняюць ім вольны гандаль „жывоцінай", сярод якой яны называюць ялоўцаў, бараноў, сьвіней. Самі дзяржаўцы прымушаюць сялян прадаваць ім гэтую жыўнасьць не па рыначных цэнах. Гэта значыць, што рынак жывёлы пачынае цікавіць і сялян і паноў.

У Бабруйскай воласьці бярэцца чынш, а потым даніны хлебам, курамі, гусямі, ільном, сенам, мёдам. Апроч таго, валашчане адбываюць падводы, двохдзённую паншчыну, талокі, варту. Здабыча мёду і воску мае яшчэ большае значэньне. У воласьці водзяцца бабры, і бабровыя тоны зьяўляюцца падмогай да сялянскае гаспадаркі. Аднак, „устава“ ўжо забараняе сялянам прадаваць баброў на старану. Урад купляе баброў па „справядлівых" цэнах, і толькі ў выпадку яго нежаданьня купіць дазваляецца прадаваць на старану. „Вялікага" зьвера ўжо няма ў бабруйскіх пушчах, і толькі выпадкова гэты зьвер зьяўляецца пераходам. У бабруйскай уставе строга забараняецца пабудаваньне новых шляхоў. Тая-ж устава апавядае, што на вёсках былі свае скупнікі продуктаў сялянскае вытворчасьці, былі сельскія гандляры, якія скуплялі мёд, бабровыя футры і інш. Апроч таго, у сёлы прыяжджалі гандляры з Бабруйску, а таксама і чужыя. Гэткім чынам, селяніну ня трэба было перасоўвацца ў горад. Устава паўстае супроць гэтага звычаю, бо наежджыя гандляры крыўдзяць сялян, зьніжаючы цану, і патрабуюць, каб сяляне свае продукты адвозілі ў Бабруйск у дні гандлю. Значыцца, з рынкам злучаны толькі такія формы вытворчасьці, якія існавалі яшчэ ў глыбокай старадаўнасьці і якія залежаць ад надта экстэнсіўнага выкарыстоўваньня прыродных багацьцяў—лясоў.

Цікава, што захаваньне старадаўніх формаў вытворчасьці вяло за собой захаваньне старадаўніх спосабаў промыслу. Гэта, урэшце, было зусім натуральна ў такіх промыслах, як зьвералоўства, бортніцтва і рыбалоўства. Напрыклад, бабровыя і рыбныя ловы рабіліся ўсёю грамадой супольна на адведзенай грамадзе дзялянцы. Існуюць яшчэ асобныя звычаі бортніцкія, якімі кіруюцца, каб зьберагчы бортнае дрэва, і якія часткова замацаваны Літоўскім статутам. Але гэткія экстэнсіўныя формы вытворчасьці магчымы толькі пры ўмове надта рэдкага насельніцтва, і покуль слабы попыт на грошы пакрываецца рыначным попытам на продукты бортніцтва і зьвералоўства. Абедзьве гэтыя ўмовы зьмяніліся ў палове XVI сталецьця. Рынак, уласна заходні рынак, пачаў патрабаваць продукты сельскае гаспадаркі і лясныя.

Колькасны склад насельніцтва ня мог заставацца нязьменным, хаця мы кепска ведаем гісторыю росту насельніцтва