Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

У канцы канцоў гэтыя імкненьні зрабіць гаспадарку болей продукцыйнаю выявіліся ў пераходзе на валокі. Гэты пераход абазначаў унутраную колёнізацыю, распрацоўку лясных лушч, пераход ад лядовае альбо пераложнае сыстэмы да сталага трохпольля. Праўда, у пачатку гэты трохпольны севазварот быў досыць няправільным, прынамсі ў некаторых дварох, але прынцыпова, зразумела, пераход на валокі вёў да паляпшэньня тэхнікі гаспадаркі. Праўда, гэтая тэхніка была яшчэ нявысокая, панавала старадаўняя саха, угнаеньне бадай ня грала паважнае ролі, але, у кожным разе, пан са зьбіральніка данін робіцца сельскім гаспадаром і гандляром сельскагаспадарчымі і ляснымі продуктамі. Прытым гэты пан, асабліва буйны, зьяўляецца чалавекам начытаным у тагачаснай экономічнай літаратуры, ён імкнецца да новатарства. Нават у прыватных статутах 60-х гадоў даецца шэраг загадаў войтам адносна паляпшэньня некаторых бакоў гаспадаркі. Напрыклад, патрабуецца, каб землі сялянскіх сядзіб, якія ляжаць у нізінах, абсушваліся. Загадваецца будаваць добрыя шляхі, масты, найстражэй прадпісваецца захоўваць трохпольную сыстэму. Сустракаем наказы будаваць для жывёлы хлявы і аборы. У канцы XVI сталецьця сустракаем ужо маёнткі, у якіх засаджаны такія сады, якія, калі судзіць па памерах, могуць мець прамысловы характар. Рыбаводныя пруды робяцца досыць звычайным зьявішчам.

Побач з упарадкаваньнем палявое гаспадаркі, выяўляецца імкненьне да пляновага выкарыстоўваньня лясоў. Скарб пачынае клапаціцца аб выясьненьні памераў лясных багацьцяў і аб даглядзе лясных плошч. Раней гаспадар шырака раздаваў правы на ўваходы ў пушчы, г. зн. на права паляваньня, бортніцтва альбо рыбных ловаў у лясных азёрах. Гэта ўтварала заблытаную сетку сэрвітутных уладаньняў. Гэтыя старыя парадкі па магчымасьці цяпер ліквідуюцца, альбо прынамсі сэрвітуты прыводзяцца да вядомасьці і параўноўваюцца з выдадзенымі прывілеямі, каб унікнуць злоўжываньняў. Рэвізія лушч і пераходаў зьвярыных, якая была зроблена ў 1559 годзе Рыгорам Багданавічам Валовічам, дае паняцьце аб аграмадных памерах лясное плошчы. Лясы цягнуліся, пачынаючы на поўнач ад Кіева, да Кобрынскай і Белавескай лушч, потым з поўдня падымаліся на поўнач. Рэвізія мела на мэце ўстанавіць законнасьць сэрвітутных праў, разьмежаваць гасподзкія пушчы ад прыватных уладаньняў, выясьніць правы прыватных уласьнікаў, азначыць характар аховы лушч. Рэвізія паказвае мноства злоўжываньняў, якія дапушчаліся суседнімі ўласьнікамі. Рэвізія дапамагла ўпарадкаваць дзяржаўную лясную гаспадарку. Пры гэтым часам яна абменьвала дзяржаўныя лясы на прыватныя,