Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

каб упарадкаваць граніцы. Яна ўстанавіла прыбыткі з сенажацям і сялянскіх зямель, якія ляжаць сярод путч. Уся справа лясное гаспадаркі была закопчана выданьнем „лясной уставы" ў 1567 годзе, якая мела на мэце дакладна азначыць організацыю лясное адміністрацыі і правілы эксплёатацыі пушч і дагляду іх.

У галіне гадоўлі жывёлы раней за ўсё зьвярнулі ўвагу на стан конскага статку, і з гэтаю мэтай была выдадзена ў 1571 годзе, пры каралі Генрыху, „ординация стадная", якая давала наказы адносна ўтрыманьня конскага статку і наагул давала падрабязную інструкцыю адміністрацыі статкаў.

Такія былі новыя зьявішчы, якія мы наглядаем у тагачаснай гаспадарцы пад уплывам зьмен, што адбыліся ў ёй у залежнасьці ад знаёмства з рынкам.

Наагул, калі вызначыць коратка ўсе вынікі новых формаў гаспадаркі, дык у васноўным гэта было ўцягненьне сельскагаспадарчае вытворчасьці ў рыначны зварот. Прыбытак маёнткаў падымаўся, але суадносіны ў самых маёнтках набывалі нездаровы характар. Разьвіцьцё дваровае гаспадаркі вяло да зьмяншэньня плошчы сялянскага землякарыстаньня і да прыцягненьня сялян да паншчыны.

І запраўды, першыя-ж посьпехі ў разьвіцьці гаспадаркі павінны былі зрабіць уплыў у паказаным сэнсе на яе кіраўнікоў. У канцы XVI сталецьця прыбытак Кобрынскага стараства ад чыншаў, млыноў, за дзякла і інш. даў усяго нямнога менш за 11 тысяч польскіх злотых. Гэты-ж прыбытак у 30-х гадох XVII сталецьця даваў 47 тысяч, але цяпер у гэтым прыбытку вялікую ролю грае самостойная гандлёвая дзейнасьць кіраўніка стараства. У канцы XVI сталецьця рэвізоры былі няпэўныя ў тым, што значнае разьвіцьцё ў Кобрыне дваровае гаспадаркі будзе карысным. А цяпер водпуск у Гданск хлебу дае палову прыбытку. Гэта значыць, што былі падняты выплаты з сялян, бо іхняя доля ў прыбытку ад стараства падвоілася і адначасна вельмі ўзрасла дваровая гаспадарка, але і тое і другое падала, зразумела, на плечы цяглага сялянства.

Каб як-мага выразьней высьветліць гэты рост панскага двара, мы прывядзем некалькі пасьлядоўных даных з гісторыі Берасьцейскага стараства. Гэтае стараства, згодна рэвізіі паловы XVI сталецьця, мела І фальварак і З двары. Урадавая гаспадарка гэтых двароў давала нязначны прыбытак, крыху болей за 1%. Увесь астатні прыбытак складаўся з чыншавых і іншых плат, пераведзеных на грошы. Усяго каля 30% насельніцтва зьвязана было паншчынай, якая выяўлялася у 2-х днях працы ў тыдзень і ў 4-х талоках у