Старонка:Спадчына (1922).pdf/176

Гэта старонка была вычытаная
— 174 —

ПЕСЬНЯ.

(З народных матываў).

Ах, адкуль-жа гэта вестка,
Што удовіна нявестка,
Мужа роднага зраклася
І чужому прадалася,
Як пайшоў муж на вайну
Ў чужа-дальню старану?

Спадабала маладога,
Як яшчэ ў жыцьці нікога,—
У садочак з ім хадзіла,
Зоркі ясныя сачыла.
Не знаходзіла аднэй,
Што сьвяціці мела ей.

А удоўка сыну піша,
Што нявестка ўжо калыша У калысаццы малое
Не яго, але чужое…
Прыяжджай хутчэй, сынок,
Бяры жонку пад замок!..

Не бядуй, удоўка-маці,—
Ўсёй бяды не зьбедаваці—
З чужа-дальняе старонкі
Сын твой вернецца да жонкі,
Будзе суд над ёй судзіць,
Як з другімі ў сад хадзіць.

Стаў пісьмо сынок чытаці,
Што пісала ўдоўка-маці;
Каня быстрага сядлае,
І да хаты пасьпяшае,
Дзе яго чакае ўжо
Маці, жонка і дзіцё,

Як прыехаў ён да дому,
Ня йшоў кляняцца нікому,