Старонка:Спадчына (1922).pdf/191

Гэта старонка была вычытаная
— 189 —

Сьвіньні, падпасьвіч,
Лапаць, парцянка,
Непагадзь, золка,—
Вось і сялянка.

Добры пан, пані;
Корміць іх ласка
Бедных, галодных,—
Вось вам і казка.

Пан, хам і поле,
Праца, нястатак…
Тры аплявухі,—
Вось і канчатак.

1906 г.

|}


ПРАСТУПНІК.

Судзеце мяне ў ссылку,
Закуйце ў ланцугі,—
Праступнік я вялікі,
Папоўніў я грахі.

На хату сухастойку
У панскай пушчы сьсек,
На дзірванок на дворны
Я езьдзіў на начлег.

У воласьць не аддаў я
Падаткаў на пару,
Схадзіць раз на абедню
Я не пасьпеў ў царкву.

Раз перад земскім шапкі
Здурэў, забыўся зьняць,
Вурадніку, падпіўшы,
Хацеў касьцей намяць.

Чытаць люблю я кніжкі,
Газэтку раз знашлі,
Крычаў з другімі з гора:
Свабоды і зямлі.