Гэта старонка была вычытаная
І нічога, ой нічога,
Ёй не памагае,—
Век браханьня абрыднога
Баба ня кідае.
Слухай, малец, будзь прыкладным,
Раджу не за грошы,—
Не паддайся вочам здрадным
Дзеўчыны харошай!
Не бяры жонкі выбрэднай
Ды ў багатай скуры,
Хай сабе ўжо будзе беднай,
Ды добрай натуры!
1906 г.
|}
КАЦЯРЫНА. Ох, як гэта Кацярына Кожны хлопец аж трасецца, Кацярына—гаспадыня, Не якая там няздара
|