Як трутні, ласыя на соты,
Вы к нам прышлі ў гадзіну бед;
Чуць толькі сталі да работы,
А груганом гатоў абед.
Цямніц і вісельняў асновы,
Слугі нагайкі і штыха,
Сумленьне, край прадаць гатовы
За бліск нагруднага значка.
І з думкай носячысь шалёнай,
Вы! вы! жадаеце з людзей,
Каб вам паверылі мільёны,
Каб вам карысны стогн гудзеў.
Ня вам, ня вам! гасіць паходні,
Што распаліў жывы народ!
І праўда возьме верх нязводне:
Такі ўжо сонца вечны ход.
31/VII—09 г.
|}
ПЕСЬНІ ВАЙНЫ. Вазьмі, маці, пяску жменю,
I. ВАРОЖБЫ. На ўзьбярэжжы, над ракою Па зямлі пашлі пажары—
|