Здушылі, збэсьцілі ўсё чыста,
У чорнай яве, ў зводных снах,
Што ад прыроды шлях свой мела,
Што к сонцу мела вольны шлях.
На зьдзек прадажныя прарокі
І на гніцьцё у царстве цьмы
Вядуць аплучаныя тоўпы
Пад стогны вечныя турмы.
Над пакаленьнем неакрэпшым,
Над бедным краем-сіратой.
Груган з начніцаю сьляпою,
Банкет спраўляюць чорны свой.
Таўкуцца душы скамянелы,
Крывавы пот цячэ са шчок,
А ўсьлед над ім і за імі
Імчацца гібелі наўскок.
Нідзе ні ладу, ані праўды,
Званы хаўтурныя зьвіняць…
О Божа! ты хоць заступіся
Й ня дай да рэшты нам сканаць!
10/VI—14 г.
|}
НА СХОД. На, сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў, Аб вечным катаваньні, зьдзеку далажы, І аб раскопаных магілах не забудзь; Як гналі пот з цябе паны і каралі,
|