Гэта старонка была вычытаная
Плача з голаду,
Стыне з холаду.
Там над працаю
Бескарыснаю
Сілы губяцца
Неакрэпшыя.
Там збыдлеўшыя
Брацьці родныя
Забіваюцца,
Рэчкай льецца кроў.
А там дзеванька,
Хлопцам зьменьнікам
Ашуканая,
Прэцца к поламцы.
Чутны воклікі
Ўсё хаўтурныя,
Совы толечы
Сьвішчуць радасна.
Эх, і як тут жыць
Сэрцу чуткаму,
Адчуранаму,
Адзінокаму!
1906 г.
|}
З ПЕСЕНЬ МУЖЫЧЫХ. Гора нам бедным, гора загнаным, Вечна ня знаем суду і права,
|