Гэта старонка была вычытаная
Працаваць да п’яна,
Ў поце працаваць.
Што было учора,
Мець ва ўсім гаду,
Сеяць зерне-гора,
Жаць жніво-бяду.
Абіваць парогі
Сыценькім людзям,
Кланяцца у ногі
Злыдням і трутням.
Бяспрыпыннай зданьню
Мерыці зямлю,
Віць па прыказаньню
Сам сабе пятлю.
Ў брэдняў верыць кучы,
Ў што ня верыць той,
Хто нас верыць вучыць
Летам і зімой.
Ў родным краю, ў хаце
Быці чужаком,
Праўданькі шукаці
Ў брата кулаком.
І душу і сэрца
Весяліць карчмой,
А як ліха ўпрэцца
Падружыць з турмой.
З Боскага суджэньня
Без пары сканаць,
За ўсе тут мучэньні
Ў пекле мук чакаць.
Гэткую навуку,
Знаем не адну
Дзедаў дзед праўнуку
Перадаў свайму.
3/VII 13—г.
|}