Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

хлеб яго суседка. Яна паклала хлеб старой у кошык і штосьці сказала да той. Старая не пачула і ў сваю чаргу запытала суседку:

— Што гэта будзе? Што гэта будзе?

— Бя хлеба будзем! — адказала суседка.

— Дык што-ж бяз хлеба? А як-жа жыць? — зноў запытала старая, — што есьці будзем?

— Ня еўшы, бабулька, будзем, — умяшаўся ў гаворку Панчошка, — ёсьць закон такі, каб адвыклі людзі ад ежы…

Сказаў гэта і паціху задаволена зарагатаў. Суседка, не зьвярнула ўвагі на ягоныя словы, сказала старой:

— Сухары вунь сушаць людзі!

Старая не пачула.

— Што кажаш? — запытала яна…

— Сухары сушыць трэба! — Ужо мацней крыкнула суседка.

— Сухары, сухары? А з чаго іх насушыш? Няма каму ў мяне за хлебам стаяць, адна я жыву, са старым толькі, а ён ня хоча ў чаргу ісьці, лаецца…

Ухмылка на твары ў Панчошкі спахмурнела, скрывілася і зьнікла… Ён адвярнуўся і стаяў тупа пазіраючы на брук. З-за чаргі зышоў на брук і пайшоў да Панчошкі Пацяруха. Яшчэ здалёку ён прыўзьняў крышку над ілбом кончыкам пальцаў шапку і прывітаўся, а як падышоў бліжэй, тады спачувальна сказаў пытаючы:

— І вы ў чарзе, Дзям’ян Андрэевіч?

— Як бачыце, Сымон Сымонавіч. Аўгена Сьцяпанаўна крыху нездаровая, дык я сама пашоў. З-за гэтага вось і на службу спазьнюся.

У гэты момант каля чаргі праехала аўто. Пацяруха прыўзьняў над галавою шапку і схіліў галаву ў бок аўто.

— Хто гэта паехаў? — запытаўся Панчошка.

— Сакратар Парткому.

— Які з іх?

— А гэты, што з барадою.

— Вы з ім знаёмыя?

— Так, знаёмы, сустракаўся…

— І блізка знаёмыя? Гутарылі з ім калі?

— Так, гутарыў… Часта нават. Ён прасты такі…