Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

і, пазіраючы на запэцканыя гноем сахор і на Пётравы лапці, запытаў:

— З чым бог прынёс, суседзе?

— З горам, — адказаў Пётра.

— З горам ня варта на мой двор хадзіць, а то і ў мяне гора завядзецца.

— Ты шчасьлівы, табе вязе.

— Дзё яно вязе? Няма, чалевеча, таго багацьця, што было калісь. Ну, успомні, скажам, хоць да вайны. Хіба была такая галеча, як цяпер? У людзей грошы былі, і апранаха была, і выпіць было з чаго, і да выпіўкі было… Было жыцьцё, а цяпер ня жыцьцё, чалавеча, а Салаўкі, як той казаў.

— Хай яно згарыць… Але табе што?

— Тое і мне… На сходзе, дык і мы бедната, і мы такія, і мы сякія, за савецкую ўладу ўсе, а пра сябе і забыліся. А той прыедзе, адбарабаніць языком сваё і паехаў. У яго ў кішэні ёсьць, а ты — дохні, пухні з голаду…

— Не кажы ўжо… Я да цябе, выратуй, хоць на зацірку дай. — А Мышкін нібы ня чуе і працягвае свае разважаньні.

— … і каб-жа адзін так, два, а то-ж усе, уся вёска.

— Дык паратуй, — просіць Пётра, — а то дзеці памруць. Стары канае на печы, жонка раве, я ўжо ня ведаю, што рабіць. Я аддам, ці адраблю, як захочаш.

— У самога-ж у мяне няма. Дзе ўзяць?

— Пашкадуй, суседзе, мне нямашака куды больш ісьці.

— А коопэратыў? Беднаце-ж здэцца там даюць? Ці не? Мо’ і гэта толькі так сабе яны языкамі чаўпуць? Яны-то сытыя… — Памаўчаў. — Пуд мо’ які і нашкрабу ў кубле як небудзь. Цябе я вадою, ты свой чалавек, старацельны, а каб гультаю, ні за што ня даў-бы… А там разьлічымся, цану-ж ты цяперашнюю ведаеш… Улетку ці адажне жонка, ці сам адкосіш, няхай ужо, па суседзку разьлічымся.

— У мяне не прападзе, — адказаў Пётра, — ты-ж мяне ведаеш, адраблю. Дзякуй і за гэта. Хоць па жмені на зацірку будзе…

Калі Пётра ўзяў муку і намераўся ісьці да дому, Мышкін запытаў: