Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/1

Гэта старонка была вычытаная
СІНЯЯ КНІЖЭЧКА.
(З Васыля Стэфаныка).

Той Антон, што крычыць там на сходзе пьяны, заўсягды быў неякі нешчаслівы. Усё ішло ў яго з рук і нічога ў рукі. Купіць карову — прападзе. Купіць сьвінку — астанецца ў яго толькі шчаціна. І так кожным разом.

Але калі у яго жонка памёрла, а пасьля два сыны, Антон ня той стаў. Піў і піў, і піў: прапіў кавалак поля, прапіў гарод, а цяпер і хату прадаў. Прадаў хату, узяў ад старшыны сінюю кніжачку службовую, дый мае ісьці недзе наймацца, службы сабе шукаць.

Сядзіць вось там пьяны і лічыць, каб сяло чуло, каму прадаў поле, каму гарод, а каму хату.

— Прадаў і баста! Не маё дый усё. Не ма-а-ë! Ай каб дзед мой устаў з труны! Мосьпане, меў чатыры валы, як сьлімакі, двадцаць чатыры маргі поля, хата на цэлую вёску! Усё маў. А цяпер, глядзіце!

Паказываў селянам сінюю кніжэчку.

— Ай пью і ешчэ піць буду. За сваё пью, ніхто да таго ня мае дзела. А ён мне кажа: прапіў ты землю. Печатку кладзе і лае! Эгэ, не такіх я старшыноў відзеў.

— Каб табе так лёгка было паміраць, як мне гаспадару лёгка.

— Іду я с хаты, такі саўсім ужо выходжу, пацалаваў парог дый іду. Не маë: дык што-ж рабіць? Гані як сабаку ад чужоі хаты! Можна — прашу. Было маë, а цяпер чужое. Выходжу на двор, а лес шуміць, славамі гаворыць: вярніся, Антон да хаты, ой вярніся!

Антон бьецца абодвымі кулакамі ў грудзі, аж гоман расходзіцца па вёсцэ.

— Ведаеце, такая ўзяла мяне нуда, такая нуда! Ўходжу ізноў у хату. Пасядзеў, пасядзеў, дый выходжу, — не маё, што-ж казаць, калі не маë!

— Каб маім ворагом так паміраць лёгка, як мне сваю хату пакідаць!