Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

дзецях. Кожную суботу мыйце ім галоўкі, а ў нядзелю дайце белую кашульку, каб яны брудна не хадзілі, каб іх нуда ня грызла. А найболей вы — маці, уважайце на найменьшэнькую Марыльку, каб яна, маленькая, кашулькі не сьлініла і каб не плакала, бо сьліна ў грудзі ўедаецца. Ведайце, што як сірата плачэ, то і ўсе анелы плачуць..."

— Чэшу я тваіх дзетак што суботу і кашулькі ім мыю што тыдзень, дый пушчаю старые слёзы з вадой — казала баба.

„А ты, брат Васіль, пільнуй мне хлапцоў. Не дазваляй ім у мяшку па дажджу хадзіць, але пашый ім світачкі. Навучы іх розуму, бацьком будзь, і не пусьці, каб валяліся дзе пад платамі. Зрабі з іх гаспадароў і прыказывай, каб яны не забыліся аб сваім бацьку і мацеры, бо іх бацька ня быў лайдак, толькі свайго права дзержаўся..."

— Ой, Хведар, не пушчу я тваіх хлапцоў пад чужые платы, але навучу іх розуму, як сваіх родных — гаварыў Васіль.

„А гэтую ніву на шнуры засейце пшаніцай, бо гэта добрая ніва, недаўно ўгноена. І рабіце так, каб дзеткам маім крыўды не было, бо я маю такую думку, што ад гэтуль ужо не патраплю выйсці. Дый апішыце мне акуратне, што дома робіцца.
Кланяюся я табе, брат, і вам, маці, і ўсім дзеткам маім.

Хведар."

Загаласіла баба, а абое дзеці за ёй.

— Вось табе грош, вазьмі, але не плач. От, слухай, што бацька піша: каб ты бабы слухаў, ды не самаволіў.

Гэтак казаў Васіль да Янука і даў яму новенькі грош.

3 украінскай мовы перэклау

Ромуальд Зем-віч.