Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная
АНЁЛ.
Haпісаў Васіль Стэфанык.

Старая Тамашыха грэлася на прызбе проці сонца. Каля варот хадзілі людзі, але ніхто ані словам не адазваўся да бабы. "Слава Хрысту" - На векі вечные, — і толькі усяго на усё тэй гутаркі.

— Старога толькі вазьмі, ды закапай! Шкада гэтай лыжкі стравы, што зьесць, ды таго мейсца, што вылежыць на печы. Усім на прашкодзе, ніхто словам не адазвецца. Такі і не варта старому жыць, дый годзе!

Успомніліся ей словы старога Тамаша:

"Вось, чуеш, старая, мая галава наперадзі, а твая за маей зараз. А як маей не стане, дык твая нічога ужо не вартая. Абы толькі мяне аднаго дня пахавалі, на другі дзень ты ужо і не гаспадыня: як кутніца будзеш у хаце сваей".

— Ой стары, стары, вось, пакінуў ты мяне, бытцам ад венца уцёк. Лом ты быў: куды я, бывала, павярну цябе, туды ты і падаваўся, але усё-ж ткі за тваей галавой я гаспадыняй была. Была, ой... была...

Маркотна было старой, хоць сонца, як маці родная, грэло яе старые косьці.

— Ты думаеш, стары, што цябе спамінаюць тут? Каб мяне не было, то і сабака не забрэхаў бы па табе! Ох, цяперашніе дзеці —такіе дзеці, што ажно у пяты колець! Але ты дурны, — далібог, дурны! Трэба было набраць у банках грошэй, на вэксэлі, есьці добра, папіваць, ды жыць па панску. А мы зьбіралі абое,