Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

яйца на яешню шкадавалі, а цяпер лыжкі стравы зварыць некаму...

Старая закрыла твар далонямі, дый жалілася свайму старому Тамашу...

— Як бы ты, маці, вытрэсла апошні медзяк, тады-б страва была. А як ня можэш падняцца, то прападай на бульбе! Можэ-б дзеці табе купілі яблычкоў, ці булачку? Наешся, як раз!

Устала с прызбы ды пайшла на курэй глянуць.

— У старога, да душы, розум, як у дзіцяці. Накрыпала, надумала я столькі, што сорам самой перэд сонцам сьвятым! Яны-ж, бедные, сваіх дзяцей маюць і аб іх дбаці павінны. А ты, старая, маўчы і дыхай. Не дарма нехта выдумаў, што ў старога розум, як у дзіцяці...

Гэтак, сама з сабой гаворачы, Тамашыха ўвайшла ў абшырную хату. Атчыніла кубел і выбірала вопраткі. Перакладала, ці што не сплясьнело, ці моль не завелася.

— Усё ешча наша праца; ніткі дзіцячэй німа. Ўсяго мы на сьмерць назапасілі, усяго. Як памёр стары, толькі дошчак на дамавіну купіла. Ой, каб-жа мяне гэтак хораша хавалі! Людзі былі, і для людзей было. Яж цябе, стары, хораша хавала, па гаспадарску! Ніхто і ня піснуў, каб я чаго пашкадаваць мела.

Выняла чырвоные боты.

— Толькі адзін раз абутые. Нябошчык перад сьмерцю ешчэ, на кірмашы будучы, купіў іх. "Вось табе", — каже, — "Наста, каб ты на сьмерць мела: хто ведае, як дзеці цябе шанаваць будуць. Усё-ж ткі лепей мець свае. Каб толькі добры на нагу былі, а там Богу толькі ведама, ці я першы памру, ці ты!"

Заплакала баба.

— Не журыцеся, дзеткі, коштоў не нараблю, ешчэ вам пакіну. Памятаў стары аба мне. Каб так усе памяталі! Толькі ня дайце старой без грамніцы памерці. Як я старога па начах пілнавала, толькі адзін Бог ведае, але усё-ж ткі не сканаў без грамніцы.

На ісподзе кубла знайшла баба вузел з грашамі. Узяла ў рукі, села на зямлі і пачала лічыць.

— Ой, дзеткі, дзеткі! гадавала я вас, песьціла я вас, забаўляла! Бывала, бягу з мястэчка, колькі духу, а ў думках усё, што там яны робяць самі ў хаце? Дабегаю да лесу, а яны ідуць на перэймы, чуць па зямлі коцяцца. Пада мной ажно ногі дрыжаць, каб дамоў хутчэй, а яны абчэпяцца: сядзь, раздавай гасьцінцы ім. Пабяруць і ходу! Толькі нябошчыца Даця за мной ішла, а гэтые шэльмы, як вецер, лятуць у вёску...

Твар старой выгладзіўся і паласкавеў. Глянула на абразы. Там быў голы анёл, каторы трымаў у тоўстых руках дзьве чырвоные рожы.

— Ой ты, галыш, усё сьмяешся ты ешчэ са старой бабы. А, як же: састарэлася ўжо баба, а ты ўсё маладзенькі, усё ешчэ бабіну хату весяліш. Ой, дзетанька Божае, мінуў век, бытцам пугай хто ляснуў!