Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/13

Гэта старонка была вычытаная

Баба аперлася аб зямлю рукамі і прыпамінала даўные часы.

— Юрачкі, пеўне, ешчэ на сьвеце не было, калі я яго купіла. Нейкі панок навешаў перад сенцамі столькі абразоў, што і на воз не забраў бы. Людзей сабралося, як на кірмашы. Быў там намалеваны зьвер страшны нейкі, што і ў казцы ніхто-б ня выдумаў. А нейкіе цары такіе страшные былі! Было ўселякаго дзіва. Паміж імі быў там і анёл, вось яго і купіла я. Ён так міла глядзеў на ўсіх, ды так рожу кожнаму падстаўляў, што толькі бяры! Дзе, дзе тое?... Гэтаж ужо век мінуў с таго часу...

— Бывало ў зімовые вечары нараблю с паперы галубкоў. Галоўкі пазалачу, пасрэбру крыльцы ды як адзену яго ў гэтые галубкі, то ён бытцам гуляе з імі...

Баба, задумаўшыся, забылася лічыць грошы. Дзержала іх у жмені і думкамі пабегла далёка, далёка...

— Ой, разлучымося, нябожа; мяне ўжо даўно ня будзе, а ты ўжо будзеш хату весяліць. Вось, і весь сьлед, які астанецца пасьля бабы, што жыла...

З украінскай мовы мовы перэклаў Р. Земкевіч.