Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/14

Гэта старонка была вычытаная

КАЦЯРЫНКА.

Напісаў Васіль Стэфанык.

Як Кацярынка прыхадзіла да памяці, тады маці садзілася каля яе і жаласна казала:

— Кацярынка, дакуль ты, нябога, будзеш хварэць? Грошы мы растрацілі, другіх зарабіць не заробіш, хаця-б ты і выздаравела. Усе грошы параздавала я шаптунам. Дый німа з гэтаго ніякай пацехі, Праўда шаптуха адгадала усё, што дома робіцца, што ў цябе баліць, але карэньня зусім не памагаюць. Бадай што для цябе і німа ратунку...

Кацярынка лежала некратаючыся. Вадзіла сухенькаю рукой, па твары. Ногці былі сініе як яе вочы і здавалося, што па твары яе бегае многа вачэй сініх, дзіўных, бліскучых. Усімі гэтымі вачамі глядзела Кацярынка на мацеру і патаківала яе смутнай гутарцы.

— Он німа, мая галубка, німа ратунку. А бацька саўсім зажурыўся. Заходзіць у галаву за што цябе пахаваць, як памрэш? Калі паглядзіць на цябе, чарнеець са смутку. Мы, Кацярынка ўсё растрацілі. Мукі ледзь драбінка на дне, зернятка ані воднаго у хаце дый ані зламанаго грошыка. Як бы ты нам памерла, асталіся-б мы як пасярод вады. Хаця-б цябе Бог захацеў да восені дадзержаць... Ай дзеўка, дзеўка, ты і сябе і нас зняволіла!

Маці пачала чэсаць Кацярынку.