Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная
ВЫВАДЗІЛІ С СЕЛА.
З даўнейшаго жыцьця.
(З Васыля Стэфаныка).

Над заходом чырвоная хмара скамянела. Кругом яе зара раскінула свае белые смугі і падобна была гэная хмара да скрываўленай галавы нейкаго сьвятого. Із за гэтай галавы сьветлелі праменьня сонца.

На дварэ стаяла грамада людзей. Ад захода біло на іх сьветло, як ад чырвонаго каменя — цьвëрдае і моцнае. С сенцаў ешчэ сыпалося многа людзей. Як ад памёршаго — такіе смутные выхадзілі.

За людзьмі выйшоў маладзенькі дзяцюк з астрыжанай галавой. Усе у яго ўгледаліся. Здавалося ім, што гэтая галава, што цяпер залаціцца ў крывавым сьвеце, мусіць зваліцца з плеч недзе далёка на шырокім гасьцінцу. У чужых краëх, недзе аж пад сонцам, упадзе на дарогу і будзе валяцца. Маці стаяла на парозе.

— Ты ужо ідзеш, сынку?

— Іду, маці.

— А на каго-ж ты нас пакідаеш?

Кабеты загаласілі, сёстры рукі заламалі, а маці біла галавой аб дзьверы.

Падыйшоў да сына бацька.

— Сядаймо, сынку, на воз, бо на чугунку позно.

— Ешчэ адну ноч пераначуй у мяне, сынку. Я цябе так горка пясьціла, хухала я на цябе, як на рану... Я цябе заране разам с сонцам выпраўлю і плакаць ня буду. Заначуй, заначуй дзіцятко!

Ўзяла сына за рукавы і павела у хату.

Народ пайшоў ад варот. Незадоўго выйшла маці с сынам. Твар мала белым як крэйда.

— Сынку — пытаўся бацька, — а хто мне, нябожэ, бульбу выкапае?

Мужыкі расплакаліся. Бацька ўпаў галавой на воз і тросся як ліст.

— Ну, пойдзем.

Маці не хацела пусьціць.

— Мікола, ня йдзі! Пакуль вернешся ты, парогі ў хаце скрывяцца, а вуглы пагніюць. Мяне ўжо не застанеш, а можа і сам ня вернешся.

Ухапіла сына за ногі.

— Лепей бы мне цябе ў труну класьці!

Пайшлі. Хто стаяу каля варот, ішоў правясьці рэкрута. Пераходзілі лесом. Лісьце ўслало ім дарогу. Пазагіналося ў медзяные чаўночкі, каб з вадой восеньняй паплыць у гэтую дарогу з