Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная
Сама самюсенька.
(З Васыля Стэфаныка).

У той хаце, што ляжыць пад гарой, як перакінуты на спіну хрушчык, лежала баба/ Пад боком быў мяшок, а пад галавой чорная, цьвёрдая падушка. Каля бабы на зямлі лежаў кусок хлеба дый жбанок з вадой. Дзеці, як ішлі на работу, пакінулі гэта бабе каб мела што есьці і піць. Беда была, дык ня было можно нічога лепшаго вышукаць бабе. А сядзець каля хворай у час рабочы, Бог відзеў, непадобна было.