Старонка:Стафанік 1909-1911.pdf/8

Гэта старонка была вычытаная
ЛІСТ
(3 Васыля Стэфаныка).

У хаце было так відна, што Грыгорыха бачыла кожны палец Янукоў, калі яго прытыкаў да сьцяны.

Сонца спушчалося па верх бору, растучаго перэд хатай на гарэ, і пакідало на яго сукох усе свае драгацэнные каменьня, а бор сыпаў сьцені праз вокны хаты.

І многа было гэтых сьценёў у хаце, бо баба бачыла кожны палец на сьцяне.

— Слухай, Янук, каб я цябе болей не бачыла на лаве! Глядзі, што ты са сьцен зрабіў! Па зямлі сабе бегай.

Янук бегаў ад парога да стала, вазіў на нітцы калёсы і гаварыў да бабы:

— Ня бойцеся, я ужо, далібог, ня буду.

Каля бабы на печы сядзела маленькая Марыля с заплецянай касой, як мышачы хвосцік.

— Божэ, Божэ, як людзям цесна стало жыць на сьвеце; а як сьвяты прыйдуць, народ усё такі весяліцца—раздумывала сабе баба.

Твар паморшчэная, сініе вусты, сухіе рукі, сівые валасы—такая была гэта баба.

— Во, дзядзька Васіль ідзе к нам з Міколам, з гэтым, што ён у школе вучыцца.

— Уцекай с пад ног, бяжы к бабе на печ!

Да хаты ўвайшоў Васіль з школьніком.